Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выглядала б дзіўна, каб амбасадары зноў выехалі зь Беларусі»


Войцех Бародзіч-Смаліньскі
Войцех Бародзіч-Смаліньскі

У гэтыя дні Міністэрствы замежных спраў розных краінаў Эўразьвязу выклікаюць да сябе амбасадараў Беларусі, якім выкладаецца пазыцыя Эўразьвязу ў сувязі з рашэньнем афіцыйнага Менску адмовіць ў падаўжэньні акрэдытацыі амбасадара Швэцыі і скасаваць дыпляматычны статус іншых супрацоўнікаў амбасады. Як апошні беларуска-швэдзкі дыпляматычны канфлікт паўплывае на адносіны Беларусі з Эўразьвязам?

Намесьнік дырэктара польскага Цэнтру міжнародных адносінаў Войцех Бародзіч-Смалінскі лічыць, што цяперашні дыпляматычны канфлікт афіцыйнага Менску са Швэцыяй укладаецца ў традыцыйную «сынусоіду» адносінаў Беларусі з Эўразьвязам:

«Цяпер сытуацыя такая, што Беларусь і так мае мінімальны ўзровень адносінаў з Эўразьвязам. І яшчэ паменшыць гэты ўзровень — азначае зусім выкінуць Беларусь далёка ад мэтаў эўрапейскай палітыкі.

Справа зь мядзьведзікамі паказала, што Эўразьвяз не гатовы цяпер выказаць такую акцыю салідарнасьці, як гэта было ў выпадку канфлікту афіцыйнага Менску з Польшчай. Зь іншага боку, гэта выглядала б даволі дзіўна, калі б амбасадары зноў выехалі зь Беларусі, каб потым зноў вяртацца.

Трэба прызнаць, што тут Эўразьвяз мае справу з асаблівай сытуацыяй, калі швэдзкія пілёты, што ні кажы, парушылі законы, і адпаведна лягічна чакаць пэўную рэакцыю ад беларускай дзяржавы. Таму гэта ўскладняе магчымасьць выбару дакладнага адказу з боку Эўразьвязу. Памылка беларускіх уладаў у тым, што яны спачатку казалі, што нічога не было, а ўжо потым сталі зьвяртацца да Літвы, пасадзілі нявінных людзей, і зараз гэта ўсё выглядае клаўнадай зь іхняга боку.

Цыганкоў: «То бок ці можна казаць, што беларускі бок наўмысна пайшоў на абвастрэньне ці ён проста рэагаваў на сытуацыю?»

Бародзіч-Смалінскі: «Лукашэнку трэба было паказаць, што ён трымае кантроль над паветранай абаронай. Лукашэнка ўвесь час казаў, што беларуская СПА — самая моцная ў гэтай частцы Эўропы, а тут атрымліваецца, што ўсё гэта лухта. Па-другое, існуе такая нармальная сынусоіда адносінаў паміж Менскам і Эўразьвязам — калі абвастрэньне зьмяняецца зьмякчэньнем. Цяперашні этап абвастрэньня можна зьвязаць з парлямэнцкімі выбарамі, і пасьля выбараў Эўропе трэба ўжо будзе прымаць нейкія рашэньні».

Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец
Беларускі палітоляг, экспэрт у міжнародных справах Алесь Лагвінец лічыць, што Эўразьвяз зараз не зацікаўлены ў тым, каб пашыраць цяперашні дыпляматычны канфлікт:

«Сытуацыя сапраўды неардынарная. Тое, што пачалі выклікаць амбасадараў у сталіцы краінаў Эўразьвязу, ёсьць праявай салідарных дзеяньняў эўрапейскіх краінаў. Я ня думаю, каб Эўразьвяз мог зараз моцна ўздымаць гэтую тэматыку. Мы ведаем, што рашэньне адносна магчымых далейшых абмежавальных захадаў да Беларусі будзе прынятае ў кастрычніку, калі ўжо будуць вядомыя вынікі парлямэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Эўразьвяз відавочна не зацікаўлены ў тым, каб пашыраць гэты канфлікт на іншыя сфэры, бо ёсьць перасьцярога, што гэта прывядзе да яшчэ большага ізаляваньня беларусаў, а не беларускай улады. Мы ўжо маем сытуацыю, што беларусы страцілі адну амбасаду, якая выдае шэнгенскія візы»

Рашэньне Эўразьвязу адносна магчымых новых візавых і эканамічных санкцый супраць Беларусі можа быць прынятае да канца кастрычніка.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG