"Ня трэба рабіць з гэтага трагедыі, – сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. – Справа ў тым, што на гэтым участку галасуе літаральна некалькі дзясяткаў чалавек: пераважна супрацоўнікі амбасады і іх сем'і. Іх няўдзел у галасаваньні не паўплывае на вынікі".
Усе выбарчыя ўчасткі Беларусі за мяжой прыпісаныя да адной выбарчай акругі – Купалаўскай, на тэрыторыі якой знаходзіцца Міністэрства замежных спраў.
8 жніўня Беларусь вырашыла адклікаць сваю амбасаду са Швэцыі і прапанавала зрабіць тое самае Стакгольму. Швэдзкія дыпляматы мусяць пакінуць Беларусь да 30 жніўня. Пры гэтым беларускі бок адзначае, што гаворка не ідзе пра разрыў дыпляматычных адносін.
Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт у сваім мікраблогу Twitter занатаваў: Эрыксана выслалі зь Беларусі за тое, што ён "занадта актыўна выступаў у абарону правоў чалавека".
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных, у сваю чаргу, адзначыў, што амбасадара ня выслалі – яму толькі не падоўжылі акрэдытацыю.
Адносіны паміж Менскам і Стакгольмам ускладніліся пасьля "мядзьведжага дэсанту".
Аднаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам з плюшавымі мішкамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Прыкладна паўтары гадзіны ён правёў у паветранай прасторы краіны. За гэты час ён скінуў над Івянцом і ўскраінай Менску больш за 800 цацак з надпісамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
З самага пачатку вайскоўцы і памежнікі катэгарычна абвяргалі факт незаконнага перасячэньня мяжы.
Гісторыя з "плюшавым дэсантам" атрымала шырокі грамадзкі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў боегатоўнасьці ня толькі беларускіх, але і саюзных сродкаў СПА. Была створаная камісія прэзыдэнта, якая занялася праверкай усіх злучэньняў і воінскіх часьцей Ваенна-паветраных сіл і Войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.