Марыя Алёхіна, Надзея Талаконьнікова і Кацярына Самуцэвіч абвінавачваюцца ў хуліганстве — за «панк-малебен» «Багародзіца, Пуціна прагані» ў Храме Хрыста Збавіцеля. Пракурор папрасіў для падсудных трох гадоў пазбаўленьня волі.
Адвакаты настойваюць на іх поўным апраўданьні, называючы працэс палітычным.
Талаконьнікава, выступаючы сёньня з апошнім словам, абвінаваціла ўлады краіны ў аўтарытарызьме і парушэньні правоў чалавека, а царкву — у крывадушнасьці. Марыя Алёхіна заявіла ў судзе, што «турма — гэта Расея ў мініятуры».
Удзельніцы Pussy Riot прызнаныя міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязьнямі сумленьня.