Сайт «Свабоду Антону Сурапіну» працуе па адрасе antonsurapin.org. Тут зьмешчаная інфармацыя пра журналіста, навіны і паведамленьн пра акцыі падтрымкі. Ёсьць адмысловы разьдзел з нумарамі банкаўскіх рахункаў, на якія можна пералічыць грошы, каб дапамагчы бацькам Антона аплочваць працу юрыстаў.
Антон Сурапін з 13 ліпеня 2012 году ўтрымліваецца ў сьледчым ізлатяры КДБ. Прычынай арышту стала публікацыя на сайце bnp.by фотаздымкаў мядзьведзікаў, якіх скінулі на Беларусь пілёты швэдзкага самалёту.
Магчыма, што супраць Сурапіна ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкулу 371 КК, і яго абвінавачваюць у «спрыяньні наўмыснаму незаконнаму перасячэньню мяжы, якое ўчыненае групай асобаў».
Па такім жа абвінавачаньні затрыманы і знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ рыэлтэр Сяргей Башарымаў, пры дапамозе якога здымалі кватэру ў Менску ўдзельнікі «мядзьведжага дэсанту».
Тэрмін зьняволеньня па такім артыкуле ад 3 да 7 гадоў.