Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў старшыню Памежнага камітэту


Аляксандар Баечка, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту
Аляксандар Баечка, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў палкоўніка Аляксандра Баечку старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэту, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Падчас прызначэньня Лукашэнка заявіў пра першарадную віну памежнікаў у інцыдэнце са швэдзкім самалётам з «плюшавым дэсантам».

«Што тычыцца апошніх рашэньняў, у тым ліку кадравых, надзвычайшчыны ў гэтым ніякай няма. Наадварот — яшчэ мала пакаралі.

У савецкія часы за падобныя рэчы пасадзілі б за краты. У тым, што здарылася, вінаватыя перш за ўсё памежнікі, таму што пагранатрад выявіў самалёт, але адпаведная каманда аб пакараньні парушальнікаў мяжы не прайшла», — пракамэнтаваў Лукашэнка апошнія кадравыя рашэньні.

«Беспакаранымі парушэньні дзяржаўнай мяжы быць не павінны. Іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі, у тым ліку зброяй, нягледзячы ні на што», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Аляксандар Баечка нарадзіўся ў 1965 годзе ў Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласьці (Украіна). У 1986-м скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Фэдэральнай памежнай службы Расейскай Фэдэрацыі, у 2009 годзе – Вайсковую акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG