Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы на Алімпіядзе: расклад на сёньня


Футбольны матч з Брызыліяй, Максім Мірны і Вікторыя Азаранка на тэнісных кортах, стральба кулявая і плаваньне. Прапануем вашае ўвазе расклад спаборніцтваў з удзелам беларусаў.

Футбол.

Бразылія — Беларусь 17:00

Роварны спорт.

Жанчыны 14:00
У групавой гонцы возьме ўдзел 23-гадовая Алена Амялюсік.

Стральба кулявая.

Пнэўматычны пісталет. 10 м
Расклад: 11:00 — кваліфікацыя, 13:45 — фінал.
Удзел возьме Вікторыя Чайка.

Спартовая гімнастыка.

Кваліфікацыя. Жанчыны
Час правядзеньня: 11:30—22:00.
Беларуска Анастасія Марачкоўская возьме ўдзел у спаборніцтвах на асобных снарадах.

Конны спорт.

Трохбор’е. Першы этап 12:00
У спаборніцтвах возьме ўдзел беларус Аляксандр Фомінаў.


Настольны тэніс.

Жанчыны. 1/16 фіналу
Выступ Вікторыі Паўловіч.

Бадмінтон.

Адзіночны разрад 20:30
Алеся Зайцава згуляе з баўгаркай Пецяй Нядзельчавай.

Плаваньне

Папярэднія заплывы (13:00) і ½ фіналу (22:25) у мужчынаў 100 м сьпіна.

Тэніс

20.00 — Жанчыны. Адзіночны разрад. 1/32 фіналу (Вікторыя Азаранка).
19.30 — парны разрад. 1/16 фіналу (Максім Мірны з Аляксандрам Бурым).

Фэхтаваньне.

Мужчыны. Шабля. Асабістае першынства
Наша заяўка: Аляксандар Буйкевіч, Дзьмітры Лапкес, Валеры Прыёмка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG