«Мяне затрымалі ўвечары 6 ліпеня, прыехалі да мяне дамоў 3 супрацоўнікі КДБ і сказалі, што трэба праехаць зь імі для высьвятленьня абставінаў. Прыкладна ў такі ж час, настолькі я зараз ведаю, затрымалі і Сяргея. Я была зьдзіўленая, але асаблівага страху не было, бо калі ты ведаеш, што нічога не зрабіў незаконнага, то і не баісься. У КДБ быў допыт у кабінэце сьледчага, але ён зацягнуўся да 12 начы і пасьля гэтага мяне адвялі ў камэру ў „амэрыканку“. Камэра была такая вузкая. Вось там стала непрыемна. Я была ў шоку. Раніцай допыт працягнулі, а потым далі мне прачытаць мае паказаньні і адпусьцілі. Падрабязнасьцяў допыту распавесьці я ня маю права».
Паводле Ірыны Лагойкі, да затрыманьня яна нічога ня ведала пра гісторыю з плюшавымі мядзьведзікамі, і таму спачатку некаторыя пытаньні сьледчага былі для яе вельмі дзіўнымі.
Ірына Лагойка кажа, што ў КДБ у яе было ўражаньне, што Сяргей недзе побач, у тым жа будынку. Плюс зь некаторых пытаньняў на допыце яна зразумела, што яе хлопец таксама затрыманы. Але самі сьледчыя пра гэта нічога не казалі. Пра затрыманьне Сяргея ёй расказала ягоная маці, зь якой дзяўчына сустрэлася пасьля таго, як яе вызвалілі. Яны разам ужо двойчы адносілі Сяргею перадачы — ежу, адзеньне, а таксама перадавалі паперу і капэрты. Ад Сяргея з 6 ліпеня прыйшло ўжо тры лісты.
«Піша, што трымаецца, што ўсё нармальна зь ім, што ні ў чым не вінаваты і будзе за сябе змагацца. Пра ўмовы піша, што прымальныя».
Характарызуючы Сяргея Башарымава, Ірына адзначыла, што ён чалавек вельмі пазытыўны і добры, у яго шмат сяброў, якія яго любяць і паважаюць. Сяргею Башарымаву 28 гадоў, ён скончыў Беларускі інстытут правазнаўства. Працуе рыэлтарам на прафэсійнай глебе, але больш пра працу свайго хлопца Ірына ня ведае. Паводле Ірыны Лагойкі Сяргей Башарымаў быў далёкі ад палітыкі, як і яна. Асноўнае хобі Сяргея Башарымава — плаваньне ды іншыя віды воднага спорту.
Ірына Лагойка кажа, што яны з маці Сяргея не падымалі шуму пра затрыманьне Сяргея, пакуль не мінула 10 дзён, бо чакалі, што вось-вось разьбяруцца і адпусьцяць. А цяпер вырашылі зьвярнуцца да журналістаў.
«Усе за яго перажываюць, бо ведаюць, што ён нічога такога ня мог зрабіць. І навошта так доўга трымаць чалавека? Гэта ж і псыхалягічна ламае, і працы шкодзіць, і здароўю». Паводле дзяўчыны, спачатку Сяргею Башарымаву далі дзяжурнага адваката, але цяпер сваякі дамовіліся пра абарону Сяргея зь іншым адвакатам.
Паводле адной з вэрсій, Сяргей Башарымаў быў тым рыэлтарам, празь якога замовілі ў Менску кватэру швэды, якія дапамагалі сваім сябрам у палёце над Беларусьсю. Пэр Кромвэл, адзін з арганізатараў гэтага пралёту, казаў, што сустракаўся зь Сяргеем Башарымавым як рыэлтарам у траўні, але ў ліпені ня бачыўся зь ім, а толькі даслаў яму СМС з адмовай ад кватэры.
КДБ дагэтуль афіцыйна не прызнаў, што Сяргей Башарымаў затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар КДБ.

Піша, што трымаецца, што ўсё нармальна зь ім, што ні ў чым не вінаваты і будзе за сябе змагацца.