Адным зь першых абскардзіў сваё неўключэньне ў выбарчую камісію Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі нумар 18 праваабаронца Павал Левінаў. Закон дае магчымасьць абскардзіць неўключэньне ў камісію толькі суб’екту, які вылучаў кандыдата — партыйнаму органу ці групе грамадзян. Павал Левінаў і яшчэ 9 чалавек, якія яго вылучалі, напісалі супольную скаргу і 11 ліпеня амаль у поўным складзе прыйшлі ў Віцебскі абласны суд. Працэс, які вяла судзьдзя Марына Вострыкава, доўжыўся 6 гадзін безь перапынку на абед, будынак суду быў ачэплены міліцыяй, распавёў спадар Левінаў:
«Суд фактычна не задаволіў ніводнага хадайніцтва грамадзян. Яны не адзін раз заяўлялі суду адводы, якія суд таксама адхіляў і ўрэшце пастанавіў, што сумеснае рашэньне аблсавету і аблвыканкаму — законнае і падставаў для яго адмены няма. Сёньня грамадзянамі падрыхтаваная скарга ў парадку нагляду старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь, і да канца дня яна будзе накіраваная».
На паседжаньні прэзыдыюму Віцебскага аблсавету і аблвыканкаму кандыдатуры Левінава і яшчэ 7 прэтэндэнтаў нават ня ставіліся на галасаваньне. Галасавалі сьпісам толькі за 13 кандыдатаў, якіх адабралі чыноўнікі выканкаму. Паводле спадара Левінава, прадстаўнік выканкаму патлумачыў такі адбор наступным чынам:
«Чыноўнікі нічога патлумачыць не маглі, яны сказалі толькі, што камісія сфармаваная зь людзей, здольных на высокім узроўні правесьці выбарчую кампанію. На пытаньне грамадзян, адкуль такая фармулёўка, таму што Выбарчы кодэкс гаворыць пра тое, што выбары маюць прайсьці адкрыта і публічна, ніякіх „узроўняў“ правядзеньня выбараў ён не вызначае, адказу не было».
Неўключэньне ў выбарчыя камісіі абскардзілі ў судах гарадзенская і менская арганізацыі АГП, магілёўская і гарадзенская арганізацыі Партыі БНФ. Разгляд скаргаў паводле закону мае адбыцца цягам трох дзён.
Кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў ад імя партыі падаў у суд 9 скаргаў на рашэньне прэзыдыюму аблсавету і выканкаму, якія не ўключылі ніводнага прадстаўніка БНФ у выбарчыя камісіі:
«Гэта абсалютна пацьвярджае, што выбары адбываюцца па ранейшых сцэнарах, што выбараў проста няма. Адпаведна, і стратэгія ўдзельнікаў працэсу павінна быць такая: мы зараз не разглядаем гэтую кампанію як выбары ў прынцыпе, а як магчымасьць на 2 месяцы легальна працаваць зь людзьмі».
Судовыя працэсы спадар Саранчукоў таксама разглядае як частку гэтай кампаніі, як сродак прыцягнуць увагу і паказаць грамадзтву, што сапраўдных выбараў у краіне няма:
«Ніякіх прагнозаў наконт таго, што будзе скасаванае рашэньне і нашыя людзі ўключаныя ў камісіі, безумоўна, няма. Але для таго, каб практычна паказаць закрытасьць і недэмакратычнасьць працэсу, мы ў тым ліку праходзім праз гэтыя суды».
Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заўважае, што з практычнага пункту гледжаньня няма ніякай магчымасьці скасаваць у судзе неўключэньне ў выбарчыя камісіі, паколькі ў Выбарчым кодэксе ўвогуле ня вызначаныя крытэры і рэглямэнт абраньня сябраў камісій. Гэта і дазваляе ўладам прымаць дыскрымінацыйныя ў адносінах да апазыцыі рашэньні, якія ў судах немагчыма зьмяніць.