Нацыянальны сход накіруе запрашэньні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і Парлямэнцкай асамблеі СНД, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
«Горад Менск нацэлены на тое, каб усе сябры акруговых выбарчых камісій былі прадстаўленыя толькі палітычнымі партыямі і грамадзкімі аб’яднаньнямі. Гэта тычыцца акруговых, бо ва ўчастковых гэта практычна немагчыма. У іх такая стратэгія. Нехта зь мясцовых уладаў — можа, з улікам мясцовай палітычнай структуры — будзе рабіць стаўку найперш на прадстаўнікоў, напрыклад, выбарцаў, тых хто вылучаны зборам подпісаў. Адмысловых, мэтанакіраваных указаньняў мясцовыя ўлады не атрымлівалі. Указаньне адно: камісіі павінны быць створаныя ў адпаведнасьці з законам», — сказала Ярмошына.
Апошні тэрмін прадстаўленьня дакумэнтаў на ўключэньне ў акруговыя выбаркамы — 6 ліпеня. Паводле Ярмошынай, 7 ліпеня будзе бачны спэктар усіх прапаноў.