Многія дэпутаты, тэрмін паўнамоцтваў якіх сканчаецца, шукаюць новыя месцы працы. Зь цяперашняга дэпутацкага корпусу шэсьць чалавек ужо уладкаваліся. Міхаіл Русы — віцэ-прэм’ер, Сяргей Маскевіч — міністар адукацыі, Валеры Іваноў — ачольвае «Беларуськалій», Генадзь Давыдзька — Нацыянальную тэлерадыёкампанію, Ігар Карпенка стаў намесьнікам старшыні менскага гарвыканкаму, Сяргей Сямашка пачаў працаваць у Міністэрстве энэргетыкі.
Шэсьць чалавек — гэта мала, лічыць Сяргей Скрабец, які быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня: «У нас шмат хто знайшоў цёплыя месцы. Але шмат хто застаўся і бяз працы. Усе — камэрсанты. Напрыклад, Кірыл Халопік вымушаны быў зьехаць у Маскву. Скутаў, Дылеўскі і я — селі за краты. Карацей, усе, хто ўваходзіў у дэпутацкую групу „Рэспубліка“, засталіся бяз працы».
У цяперашняй палаце падобнай фронды няма. Таму дэпутаты спадзяюцца альбо знайсьці месца ў выканаўчых структурах, альбо працягнуць працу ў палаце. У прыватных размовах на ўмовах ананімнасьці яны прызнаюцца: «Як вырашаць у прэзыдэнцкай адміністрацыі, так і будзе». Можна толькі прагназаваць, што ў новым складзе ўжо ня будзе Тацьцяны Голубевай, Віктара Гумінскага, Уладзімера Здановіча, Міхаіла Орды, якія працавалі аж тры кадэнцыі запар.
Усе дэпутаты, з кім давялося размаўляць апошнім часам, называюць сябе людзьмі сярэдняга дастатку. На просьбу назваць заробак кажуць пра шэсьць-сем мільёнаў рублёў на месяц. Адзін з дэпутатаў прызнаўся: заўважыў, што калегі пачалі насіць «ссабойкі». І не таму, што сквапныя людзі, а цяжкавата стала з грашыма. Пытаюся, ці павялічылі ім заробак, як некаторым іншым дзяржслужачым? Адказваюць чамусьці так: яшчэ ня ведаю.
Месцаў для адпачынку ў цяперашніх дэпутатаў, паводле іхніх адказаў, тры — Турцыя, санаторыі ў Расеі і Беларусі, лецішча.
Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі, які асьвятляе працу Палаты прадстаўнікоў, кажа, што дэпутаты чацьвёртага скліканьня з уласнай ініцыятывы распрацавалі ўсяго некалькі законаў:
«І гэта паказвае на маленькае імкненьне дэпутатаў увогуле рабіць нешта са сваёй ініцыятывы. А што тычыцца актыўнасьці дэпутатаў з законапраектамі, якія паступаюць ад ураду і прэзыдэнта, то пра жаданьне нешта ў іх зьмяніць дэпутаты, як правіла, гавораць на пасяджэньнях камісій, часам у Авальнай залі. Але потым вельмі мала зь іхніх прапановаў улічваецца. І атрымліваецца нешта кшталту буры ў шклянцы вады.
Таму можна сказаць, што як паўнавартасны парлямэнт, у якім ёсьць палітычныя дыскусіі, спрэчкі, выбар шляху і г.д., Палата прадстаўнікоў гэтага скліканьня ў такім выглядзе сябе не праяўляе».
Палата прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня паставіла своеасаблівы рэкорд — упершыню за многія гады цягам усёй кадэнцыі не памёр ніводзін дэпутат. У Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, куды ўваходзілі 30 дэпутатаў ад арганізацыяў вэтэранаў, сьмерці бывалі, згадвае тагачасны парлямэнтар Пётра Садоўскі:
«У нас памірала шмат. А наагул з нашага скліканьня ўжо памерла, мабыць, чалавек за 70».