Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата ўзялася і за мясцовыя сходы


Правесьці мясцовы альбо рэспубліканскі сход грамадзянаў на адкрытым паветры ў Беларусі хутка будзе немагчыма.

У новай рэдакцыі закона «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», які сёньня ў першым чытаньні прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, агаворана, што такія мерапрыемствы могуць праводзіцца толькі ў памяшканьнях.

У новым законапраекце ёсьць і іншыя нормы, якія робяць правядзеньне сходаў больш складаным. Напрыклад, забаронены непасрэдны альбо ўскосны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні мясцовых сходаў замежных і міжнародных арганізацыяў, замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства, а таксама фінансаваньне і матэрыяльная дапамога зь іх боку пры правядзеньні мясцовых сходаў.

У новым законе таксама забараняецца «карыстацца сьцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ў афіцыйным парадку, а таксама эмблемамі, сымбалямі, плякатамі і транспарантамі, зьмест якіх накіраваны на прычыненьне шкоды грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам удзельнікаў рэспубліканскага альбо мясцовага сходу».

Таксама параграф 15 новага законапраекту прадугледжвае шэраг умоваў для скліканьня мясцовых сходаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG