Камісія па справах непаўналетніх Калінкавіцкага райвыканкаму 26 чэрвеня пастанавіла аштрафаваць непаўнагадовых Натальлю Мальшакову на 2 мільёны, а Кастуся Рудзеню, зьбітага міліцыяй, — на 2 мільёны 100 тысяч рублёў.
На падставе міліцэйскіх рапартаў і апытаньняў Натальлю абвінавацілі ў тым, што яна ў інтэрнэце ў камэнтары наконт зьбіцьця міліцыяй свайго 17-гадовага сябра «наўмысна абразіла нецэнзурнымі словамі супрацоўнікаў міліцыі пры выкананьні імі службовых паўнамоцтваў».
Кастусю паставілі ў віну зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане, арганізацыю бойкі й непадпарадкаваньне міліцыі. Апрача таго, яму вынесьлі 2 папярэджаньні паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Падрабязнасьці чытайце на сайце пазьней.