Прадстаўнік лёнданскай паліцыі заявіў, што, калі Асанж пакіне пасольства Эквадору, на тэрыторыі якога ён знаходзіцца з аўторка, то будзе неадкладна арыштаваны за парушэньне ўмоў закладу, пад які ён быў вызвалены на час разгляду брытанскімі судамі справы аб яго выдачы ў Швэцыю.
Вярхоўны суд нядаўна адхіліў апошнюю апэляцыю Асанжа. Каб пазьбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, Асанж ў аўторак зьявіўся ў амбасаду Эквадора ў Лёндане і падаў прашэньне аб палітычным прытулку. Міністар замежных спраў Эквадору заявіў, што прашэньне будзе разгледжана ў адпаведнасьці зь міжнародным правам.
Заснавальнік WikiLeaks лічыць, што яго перасьледуюць паводле палітычных матываў — за публікацыю на сайце парталу тысячаў сакрэтных дакумэнтаў Дзярждэпартамэнту і іншых ведамстваў ЗША.