Высокі суд Лёндану 2 лістапада пастанавіў, што заснавальнік сайту Wikileaks Джуліян Асанж на працягу 14 дзён павінен быць экстрадаваны ў Швэцыю, дзе яго падазраюць у сэксуальных злачынствах. Сам Асанж заяўляе, што справа супраць яго сфабрыкавана па палітычных прычынах, а яго адвакаты адзначаюць, што яшчэ могуць абскардзіць прысуд у Найвышэйшым судзе Злучанага Каралеўства.
40-гадовы грамадзянін Аўстраліі Джуліян Асанж прайграў судовыя слуханьні ў так званым Высокім судзе ў Лёндане па сваім апэляцыйным пазове – раней, у лютым сёлета, адзін з брытанскіх судоў ніжэйшай інстанцыі пастанавіў выдаць яго ў Стакгольм. Асанж сьцьвярджае, што ўсе абвінавачаньні супраць яго ў Швэцыі сфабрыкаваныя, каб дыскрэдытаваць яго за абнародаваньне больш за 250 тысяч дакумэнтаў сакрэтнай амэрыканскай дыпляматычнай перапіскі.
Выйшаўшы з залі суду, Джуліян Асанж сказаў:
– Супраць мяне ні ў воднай краіне сьвету ня вылучана ніякіх абвінавачаньняў у зьдзяйсьненьні якіх-небудзь злачынстваў. Нягледзячы на гэта міжнародны ордэр на мой арышт складзены гэтак жорстка, што нават не дазваляе брытанскім судам самім азнаёміцца з фактамі ўсёй справы, што і было сёньня прадэманстравана судзьдзямі ...
Як сьцьвярджае стваральнік сайту Wikileaks, Швэцыя насамрэч імкнецца перадаць яго ўладам ЗША, якія з помсты шукаюць спосабы прыцягнуць Асанжа да крымінальнай адказнасьці, абапіраючыся на палажэньні так званага "Антышпіёнскага акту" 1917 году. У жніўні 2010 году Джуліян Асанж наведваў Стакгольм, дзе правёў пасьпяховыя перамовы зь мясцовай "Пірацкай партыяй" аб разьмяшчэньні часткі сэрвэраў Wikileaks на яе пляцоўках, каб забясьпечыць праекту палітычную падтрымку. Менавіта тады дзьве жанчыны – арганізатар візыту Асанжа ў Швэцыю кубінская дысыдэнтка Ганна Ардын, дэпартаваная з Кубы за падрыўную дзейнасьць, і фатограф Сафія Вілен сумесна абвінавацілі Асанжа ў згвалтаваньні і спробе згвалтаваньня.
Ён быў арыштаваны ў Лёндане 7 сьнежня летась на запыт швэдзкай пракуратуры і потым вызвалены пад заклад. Увесь апошні час Джуліян Асанж жыў фактычна ва ўмовах хатняга арышту ў доме аднаго з сваіх багатых сяброў у прадмесьці Лёндану. Аднак Асанжу неаднаразова ўдавалася выступаць на публіцы – напрыклад, на адной зь нядаўніх масавых акцый сацыяльнага пратэсту пад лёзунгам "Акупуй Ўол-стрыт!" Ён па-ранейшаму заяўляў, што лічыць сябе асаблівай асобай, абавязанай "зьняць для простага чалавека з вуліцы заслону сакрэтнасьці з таямнічай дзейнасьці сусьветных урадаў". А таксама пра тое, што ён мае намер ісьці да канца і любымі спосабамі адстойваць свае погляды на сьвет і на тое, як яго варта зьмяніць.
Вось што ён сам адзначыў у інтэрвію Радыё Свабода, у ліпені летась:
- Погляд на гэтую справу, мая ідэя старая, як сьвет: для таго, каб прыняць асэнсаванае рашэньне, вам неабходна ведаць, што адбываецца на самой справе, і для таго, каб прыняць правільнае рашэньне, вы павінны разумець, якія злоўжываньні, або пляны злоўжыць уладай, адбываюцца вакол. Як інжынэрам нам вядома, што буйныя рэформы магчымыя толькі тады, калі грамадзтва і яго лідэры цалкам аддаюць сабе справу ў тым, што адбываецца ...
Аднак 2 лістапада двое судзьдзяў Высокага суду Лёндану вынесьлі вэрдыкт, паводле якога міжнародны ордэр на арышт і экстрадыцыю ў Швэцыю Джуліяна Асанжа паводле падазрэньня ў сэксуальных злачынствах быў выдадзены на самых законных падставах. Вобраз Джуліяна Асанжа як высакароднага рыцара, які змагаецца з несправядлівасьцю ва ўсім сьвеце, даволі моцна паблякнуў за апошні час. На сьвятло ўсплылі шматлікія непрывабныя факты яго ўласнай біяграфіі, адбылася непрыгожая сварка са старым сябрам і партнэрам па працы над стварэньнем Wikileaks Даніэлем Домшайт-Бэргам, і зьявіліся новыя сьведчаньні шэрагу жанчын, блізка якія ведалі Асанжа. Яны таксама сьцьвярджаюць, што ён насамрэч – сэксуальна заклапочаны чалавек. Напрыклад, папулярная амэрыканская журналістка Хізэр Брук, вядомая сваімі выкрывальнымі палітычнымі артыкуламі, нядаўна апублікавала кнігу з такім загалоўкам: "Вікіфрык: у новай кнізе вядомая журналістка распавядае, як яна пазнаёмілася з Джуліанам Асанжам і палічыла яго драпежным самаўлюбёным пазёрам".
Зрэшты, у Джуліяна Асанжа ва ўсім сьвеце засталіся і мільёны адданых прыхільнікаў. Некаторыя зь іх пасьля абвяшчэньня прысуду 2 лістапада нават спрабавалі зладзіць шумныя пратэсты на вуліцах, скандуючы лёзунгі ў яго абарону.
У адвакатаў Джуліяна Асанжа ёсьць яшчэ два тыдні, каб падаць новую апэляцыю на вэрдыкт аб экстрадыцыі – гэтым разам у Вярхоўны суд Злучанага Каралеўства. Усе судовыя выдаткі Асанж мае намер пакрываць з ганарару памерам 1 мільён 600 тысяч долараў, які ён мае атрымаць за напісаньне ў будучыні кнігі мэмуараў. Па словах заснавальніка Wikileaks, фінансавая блякада з боку Bank of America і найбуйнейшых міжнародных плацёжных сыстэм, такіх як VISA, MasterCard, PayPal і Western Union, пазбавілі сайт Wikileaks 95 адсоткаў усіх прыбыткаў.