Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанж можа быць выдадзены Швэцыі


Вярхоўны суд Вялікабрытаніі адхіліў апэляцыю адвакатаў Джуліяна Асанжа. Гэта азначае, што заснавальнік выкрывальніцкага сайту WikiLeaks можа быць выдадзены Швэцыі.

Асанж быў арыштаваны ў Лёндане ў сьнежні 2010 году паводле ордэру, выдадзенага Швэцыяй, якая абвінавачвае Асанжа ў правапарушэньнях сэксуальнага характару. Заснавальнік праекту WikiLeaks, грамадзянін Аўстраліі быў зьмешчаны ў турму, але пазьней вызвалены пад заклад.

Сам Асанж сьцьвярджае, што яго перасьлед носіць палітычных характар. Сэксуальныя правапарушэньні, што яму прыпісваюцца — уступленьне ў полавую сувязь без прэзэрватыва, насуперак жаданьню партнэркі. Абарона Асанжа таксама зьвяртала ўвагу на тое, што швэдзкі ордэр несапраўдны, паколькі яго выдаў пракурор, а не судзьдзя.

Пасьля рашэньня Вярхоўнага суду Вялікабрытаніі швэдзкая паліцыя знаходзіцца ў стане павышанай гатовасьці. Не выключаецца, што інтэрнэт-супольнасьць можа адказаць кібэратакамі на рашэньне суду аб экстрадыцыі Асанжа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG