Паводле яго слоў, Асанж знаходзіцца цяпер на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане. Міністар дадаў, што Кіта не пакіне без увагі яго прашэньне.
Менш чым тыдзень таму Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў хадайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апэляцыі на рашэньне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швэцыі.
У Швэцыі Асанжа абвінавачваюць у сэксуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны перасьлед мае палітычную матывы.
Сайт WikiLeaks атрымаў вядомасьць пасьля публікацыі сотняў тысяч сакрэтных урадавых дакумэнтаў ЗША.