Адно з самых аўтарытэтных дасьледаваньняў на гэты конт правялі навукоўцы з Гарвардзкага ўнівэрсытэту, якія вывучалі харчавальныя навыкі 121 тысячы дарослых на працягу 28 гадоў. Аказалася, што для тых, хто зьядаў каля 100 грамаў чырвонага мяса штодня, рызыка сьмерці ад хваробы сэрца або раку была на 13% вышэйшай, чым для людзей, якія такога мяса ня елі.
А тыя, якія елі мяса апрацаванае нейкім хімічным чынам — бэкан або каўбасу, напрыклад — паміралі яшчэ часьцей, чым вэгетарыянцы. Тлушч і халестэрын, які заключаецца ў мясе, гэта толькі адна частка небясьпекі, зьвязанай са спажываньнем мяса. Жалеза ў мясе ды натрый і нітраты ў прадуктах для апрацоўкі мяса — гэта другая частка рызыкі для чалавечага здароўя. Нічога дзіўнага, што лекары наогул раяць абмежаваць спажываньне чырвонага мяса для сваіх пацыентаў або і адмовіцца ад мяса зусім.
Але вось сёлетні досьлед, праведзены ў ЗША, дае крыху надзеі мясаедам. Аказваецца, тыя, хто спажывае ялавічыну бяз тлушчу, дастаўляюць свайму арганізму болей такіх патрэбных рэчываў, як пратэіны, цынк, калій, вітамін Б, чым тыя, хто ялавічыны ня есьць. А досьлед з 2010 году ацаніў, што ялавічына бяз тлушчу дае ажно 15% пратэінаў ды ўсяго 4% тлушчу, якія спажываюцца ў краіне.
«Мяса бяз тлушчу — гэта здаровая рэч» — кажа доктар Кэрал О’Ніл, аўтарка абодвух згаданых досьледаў.