Наколькі важныя ўсеагульныя выбары ў Грэцыі 17 чэрвеня?
Гэта паўторныя выбары пасьля таго, як 6 траўня ў выніку галасаваньня ніводная з партый не атрымала дастатковай падтрымкі, каб сфармаваць урад. За перамогу на будучых выбарах зноў будуць змагацца тры асноўных сілы: леварадыкальная партыя Сырыза, кансэрватары з «Новай дэмакратыі» і сацыялісты з партыі ПАСОК.
Пакуль не зразумела, ці змогуць грэкі сабраць кааліцыйны ўрад гэтым разам. Але калі лідэрам стане Сырыза, якая абяцае разарваць дамоўленасьці Грэцыі з МВФ, фінансавы рынак чакаюць вялікія ўзрушэньні: цэнтральныя банкі ў некаторых буйных краінах ужо абвясьцілі, што гатовыя, калі спатрэбіцца, прыняць меры для стабілізацыі рынку. «І нават калі будзе ўрад, але ня будзе дамоўленасьцяў з МВФ, то МВФ і партнэры па эўразоне спыняць фінансаваньне Грэцыі, і грошы ў яе скончацца ў канцы чэрвеня, — папярэджвае экспэрт Жолт Дарваш. — А калі гэта здарыцца, выхад Грэцыі з зоны эўра вельмі праўдападобны».
Як бы выглядаў выхад Грэцыі з эўразоны?
Ніхто ня ведае, таму што не было прэцэдэнтаў. Яніс Эмануілідзіс, палітычны аналітык з Цэнтру эўрапейскай палітыкі адзначае: «Зь юрыдычнага пункту погляду, краіна, якая выходзіць з эўразоны, павінна выйсьці з Эўрапейскага зьвязу і потым зноў уступіць у яго на новых умовах».
Але Эмануілідзіс перакананы, што выхад павінен быць «прыязным», і ўсе інстытуты ЭЗ, дзяржавы-ўдзельніцы і Грэцыя павінны дамовіцца паміж сабой аб працэдуры. Загваздка ў тым, што гэта можа запатрабаваць прыняцьця рашэньня ў грэцкім парлямэнце або грэцкага рэфэрэндуму — што можа аказацца складаным, бо апытаньні паказваюць, што 70-80 адсоткаў грэкаў хочуць заставацца ў зоне эўра.
Як выхад з эўразоны паўплываў бы на Грэцыю?
Прынамсі, першапачаткова выхад будзе вельмі балючым. «Фінансавы сэктар абрынецца, большасьць прыватнага сэктару збанкрутуе, эканоміка будзе падаць надалей, вырасьце беспрацоўе, даходы бюджэту таксама ў значнай ступені зьнізяцца, бо ніхто ня будзе плаціць падаткі, паколькі эканамічная актыўнасьць будзе зьніжацца», — кажа Дарваш.
Грэкі ўжо пераводзяць свае грошы ў іншыя краіны ЭЗ, Швэйцарыю, або трымаюць пад матрацам. Эканоміка Грэцыі скарацілася на 13 працэнтаў у пэрыяд 2007-2011 гг., і лічыцца, што выхад з эўразоны прывядзе да спаду эканомікі яшчэ на 40-50 % на працягу першага году. Грэцыі давядзецца ўводзіць новую валюту — верагодна, гэта будзе драхма — чый нізкі курс павысіць кошт імпарту.
Адваротным бокам падзеньня валюты стане тое, што грэцкі экспарт зробіцца больш канкурэнтаздольным у цане, абяцаючы выгады для эканомікі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.
Што будзе з астатняй часткай зоны эўра, калі Грэцыя выйдзе зь яе?
Выхад Грэцыі можа яшчэ больш падарваць давер да банкаў — напрыклад, у Францыі — якая найбольш крэдытавала Грэцыю праз свае грэцкія філіі.
Кошт крэдытаў для іншых «слабых» краін, такіх як Гішпанія і Італія, хутчэй за ўсё, узрасьце. Гэта можа азначаць сур’ёзную небясьпеку для Мадрыду. Паводле рэйтынгавага агенцтва Fitch, Партугалія і Ірляндыя таксама могуць апынуцца «ў чарзе» на выхад з зоны эўра.
Якім будзе ўплыў на даляр ЗША і золата?
Выхад Грэцыі прывядзе да зьніжэньня даверу да эўра і падвышэньня курсу даляра ЗША — што, як чакаецца, ня будзе вітацца ў Вашынгтоне, бо гэта зробіць амэрыканскую эканоміку менш канкурэнтаздольнай, падарваўшы і без таго павольны працэс аднаўленьня. А цэнам на золата прадказваюць рост. Гэтыя цэны пачалі расьці ад пачатку фінансавага крызісу 2007 году, і тэндэнцыя працягваецца, бо калі ў эканоміцы пануе няпэўнасьць, золата робіцца надзейнай інвэстыцыяй.