Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакупка «Беларуськалію» — адна з прыярытэтных задачаў Індыі


Беларуськалій, Салігорск.
Беларуськалій, Салігорск.

Пакупка долі ў беларускім канцэрне па вытворчасьці калійных угнаеньняў «Беларуськалій» — адна з прыярытэтных задач замежнай эканамічнай палітыкі індыйскага ўраду.

Пра гэта піша сёньня індыйскае выданьне Business-Standard, камэнтуючы ініцыятыву міністэрства ўгнаеньняў Індыі пашырыць паўнамоцтвы мэнэджмэнту дзяржаўных кампаній з мэтай стымуляваць іх да больш інтэнсіўнай дзейнасьці ў замежных праектах.

Сярод найбольш прыярытэтных праектаў на парадку дня індыйскага міністэрства выданьне называе набыцьцё долі ў «Беларуськаліі» — адным з найвялікшых у сьвеце вытворцы калійных угнаеньняў, а таксама сумесныя праекты па распрацоўцы радовішчаў у Гане, Інданэзіі, Тога, Нігерыі і некалькіх іншых краінах.

Індыя — адзін з найбуйнейшых у сьвеце імпарцёраў угнаеньняў — выказвае інтарэс да набыцьця «Беларуськалію» ці долі яго акцый ўжо некалькі гадоў.

Афіцыйны Менск неаднаразова пацьвярджаў інтарэс да супрацоўніцтва з Дэлі, але, адначасова, некалькі разоў павялічваў патрабаваную цану за продаж прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG