Паўла Барульку вінавацяць у раскраданьні 620 мільёнаў грывень з Фонду гарантаваньня ўкладаў фізычных асоб. Пра гэта са спасылкай на інфармацыю намесьніка Генпракурора Ўкраіны Рэната Кузьміна піша «Комерсант-Україна».
Выданьне заўважае, што беларуская пракуратура аргумэнтавала адмову тым, што выдача падазраванага можа прынесьці шкоду сувэрэнітэту і бясьпецы краіны. «Мы атрымалі афіцыйны адказ Генэральнай пракуратуры Беларусі. У ім гаворыцца пра тое, што задаволіць патрабаваньні Генпракуратуры Ўкраіны аб выдачы Паўла Барулькі не ўяўляецца магчымым», – сказаў Кузьмін.
«Паводле дзейнага пагадненьня аб супрацоўніцтве, беларускі бок не абавязаны даваць Украіне ўсю інфармацыю аб прычынах адмовы ў экстрадыцыі», – дадаў намесьнік генпракурора.
Ён таксама паведаміў, што супрацоўнікі Генпракуратуры наведвалі Паўла Барульку ў сьледчым ізалятары КДБ Беларусі.
Адначасова са спасылкай на крыніцу выданьне паведаміла, што нягледзячы на спробы Службы бясьпекі Ўкраіны дамагчыся экстрадыцыі Барулькі, яго выпусьцілі зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.
Раней СБУ ўзбудзіла справу па факце прысваеньня супрацоўнікамі банкаў «Нацыянальны стандарт» і «Эўрапейскі» больш за 444 мільёны грыўняў сродкаў Фонду гарантаваньня ўкладаў фізычных асоб. У часе расьсьледаваньня ў асобную галіну была выдзеленая справа ў дачыненьні да асноўнага акцыянэра гэтых банкаў Паўла Барулькі, які, акрамя абвінавачаньня ў прысваеньні сродкаў, падазраецца таксама ў арганізацыі злачыннай групоўкі.
За час расьсьледаваньня сума раскрадзеных сродкаў вырасла да 620 мільёнаў грыўняў.
10 красавіка СБУ паведаміла аб завяршэньні расьсьледаваньня гэтай крымінальнай справы. Аднак затрымаць абвінавачанага праваахоўнікі не змаглі, паколькі Барулька зьехаў у Беларусь.