Актывіст суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Генадзь Паўлоўскі быў звольнены пасьля накладзеных дысцыплінарных спагнаньняў. Паплечнікі Паўлоўскага па прафсаюзе кажуць, што спагнаньні гэтыя сфальшаваныя, бо на працягу гадоў той адзначаўся сумленнай працай на прадпрыемстве.
Генадзь Паўлоўскі распавёў «Свабодзе», што цяпер ён працуе кіроўцам фуры ў кампаніі па перавозцы грузаў у Расею і Эўропу. Кажа, што зарабляе нават больш чым на «Граніце»:
«Першы рэйс у мяне быў у якасьці стажора. Са мной заключаны кантракт. Я ў першы рэйс выехаў як стажор, каб зразумець спэцыфіку працы. Праца таксама ня зь лёгкіх, але заробак годны».
Генадзь Паўлоўскі кажа, што нягледзячы на тое, што працу ўжо знайшоў, ён будзе судзіцца з «Гранітам» з-за свайго звальненьня:
«Працягваць, канешне, буду, таму што трэба дабівацца справядлівасьці і каб яна перамагла».
А вось Мікалай Карышаў, намесьнік кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу, звольнены з «Граніту», кажа, што працу пакуль не шукае. Цяпер ён абскарджвае звальненьне:
«Пакуль я нікуды не плянаваў, думаю прайсьці ўсе суды. Учора быў суд у мяне па абскарджаньні дысцыплінарных спагнаньняў. Потым будзе суд па аднаўленьні на працы. І вось калі суд мяне не апраўдае і не адновіць на працы, тады пайду ў цэнтар занятасьці, няхай надалей накіроўваюць на „Граніт“. Зараз жа вакансіяў на „Граніце“ больш чым дастаткова».
Гэта пацьвярджае і кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч. Ён кажа, што ў мясцовым цэнтры занятасьці каля 20 вакансіяў на пасаду, зь якой звольнены Мікалай Карышаў.
Алег Стахаевіч распавёў, што пасьля звальненьня з пасады кіроўцы «БелАЗу» з «Граніту», ён працягвае абараняць правы працоўных у незалежным прафсаюзе. З гэтым ён і зьвязвае сваю будучыню:
«Адчуваю падтрымку, салідарнасьць з боку ўсяго незалежнага прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь. Жыву на якія сродкі? Пакуль за кошт салідарнай падтрымкі жыву ад незалежнага прафсаюзнага руху і спачуваючых людзей. Што тычыцца жыцьця, то яно памянялася кардынальна: новыя размовы, новыя людзі, вельмі цудоўныя людзі... Накірунак выбраў, у прынцыпе, прафсаюзны, далей буду рухацца, разьвівацца. Наведваю зараз розныя партнэрскія праграмы па навучаньні.»
Напрыканцы 2011 году некалькі соцень рабочых прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах абвясьцілі аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюзу і стварэньні суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Рабочыя адразу зьведалі ціск з боку адміністрацыі. Некалькі актывістаў новаўтворанай суполкі нават былі звольненыя і цяпер судзяцца з прадпрыемствам.