З такой заявай ад імя Эўразьвязу выступіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
«Эўрапейскі Зьвяз прымае да ведама гэтае абавязаньне і вітае яго», — цытуе словы Эштан сайт Рады ЭЗ.
Эштан патлумачыла, што гаворка ідзе пра пастанову Рады Эўразьвязу ад 23 сакавіка аб пашырэньні «кропкавых» санкцыяў супраць Беларусі. Як адзначаецца ў заяве, названыя дзяржавы «забясьпечаць адпаведнасьць нацыянальнай палітыкі гэтых рашэньняў Рады ЭЗ».
Сьпіс прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, чый уезд у Эўразьвяз забаронены і чые актывы на яго тэрыторыі павінны быць замарожаныя, Рада ЭЗ зацьвердзіла 31 студзеня 2011 году ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека падчас і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Пасьля сьпіс некалькі разоў дапаўняўся. Апошні раз гэта адбылося 23 сакавіка на пасяджэньні Рады Эўразьвязу ў Брусэлі. У выніковым дакумэнце адзначалася: сьпіс прадстаўнікоў Беларусі, якія падпадаюць пад санкцыі, пашыраны за кошт «людзей, адказных за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі». У яго таксама ўключаны бізнэсмэны і кампаніі, «якія атрымліваюць выгаду ад рэжыму ці падтрымліваюць яго».
ЭЗ пакідае за сабой магчымасьць далейшага пашырэньня абмежавальных захадаў у дачыненьні да Беларусі, пакуль ня будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязьні.
Рада ЭЗ таксама асудзіла прывядзеньне ў выкананьне сьмяротных прысудаў Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, прызнаным вінаватымі ў тэрарызьме, і зноў заклікаў беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
ЭЗ заклікаў беларускія ўлады спыніць усякі перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў, журналістаў і не абмяжоўваць іх свабоду перамяшчэньня.
Акрамя таго, Эўразьвяз таксама заклікае ўлады Беларусі пачаць нацыянальны дыялёг з грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй, каб «пракласьці шлях» для правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у 2012 годзе ў адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі і стандартамі.
У дакумэнце падкрэсьлівалася, што Рада ЭЗ працягне ўважліва сачыць за сытуацыяй у Беларусі.
Цяпер візавыя і эканамічныя санкцыі Эўразьвязу распаўсюджваюцца на 243 прыватныя асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з далучэньнем сямі эўрапейскіх дзяржаў да санкцыяў ЭЗ у дачыненьні да Беларусі заявіў:
«Мы выказваем жаль у сувязі з прынятым рашэньнем. Відавочна, што гэта дэманстрацыя ляяльнасьці ў адносінах да цэнтру сілы, які патрабуе такіх дзеяньняў і гатовы іх узнагароджваць. Мы яшчэ раз падкрэсьліваем, што палітыка санкцыяў ня мае пэрспэктываў, яна сее недавер і перашкаджае рэальнаму ўрэгуляваньню спрэчных пытаньняў», — заявіў Савіных агенцтву Інтэрфакс.