Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абмяжоўвае беларусаў


Рэклямны шчыт зьявіўся на праспэкце Незалежнасьці напярэдадні візыту Ўладзімера Пуціна
Рэклямны шчыт зьявіўся на праспэкце Незалежнасьці напярэдадні візыту Ўладзімера Пуціна

Абмежаваньне руху аўтамабіляў на некаторых менскіх вуліцах будзе часова ўведзена 31 траўня — 1 чэрвеня, падчас візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Пра гэта паведамілі агенцтву Інтэрфакс у сераду ў ДАІ МУС Беларусі. «31 траўня — 1 чэрвеня ў Менску на шэрагу цэнтральных вуліц будзе часова абмяжоўвацца рух транспарту, у сувязі зь візытам у беларускую сталіцу прэзыдэнта Расеі», — перадае агенцтва.

Паводле суразмоўцаў Інтэрфаксу, «рух будзе часова абмежаваны на ўчастках дарог, па якіх будзе рухацца калёна аўтамабіляў расейскай дэлегацыі». У сувязі з гэтым у ДАІ заклікалі кіроўцаў быць уважлівымі і асьцярожнымі, не ствараць перашкод падчас праходжаньня аўтамабільнага картэжу.

У ДАІ адзначылі, што часовае абмежаваньне руху на вуліцах і трасах, па якіх праходзяць калёны аўтамабіляў зь першымі асобамі дзяржаваў, — агульнасусьветная практыка.

У праваахоўных органах таксама патлумачылі, што ў Менску будуць прынятыя неабходныя меры бясьпекі, якія звычайна ўводзяцца падчас візыту ў краіну кіраўніка іншай дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG