Сяргей Клачкоў (Доўгушаў) нарадзіўся ў 1983 г. у вёсцы Новае Тарчылава Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
Усё сваё дзяцінства правёў у вёсцы, там зьявіліся першыя песьні, першы музычны гурт.
З 15 гадоў пачаў складаць вершы, пісаць песьні, граць на гітары.
У 2000 г., скончыўшы сярэднюю школу, паступае ў хіміка-тэхналягічны тэхнікум у Магілёве.
Працаваў у хоры Магілёўскай музычнай вучэльні, браў удзел як сьпявак у розных канцэртах.
У 2004 г. быў залічаны на першы падрыхтоўчы курс Беларускай акадэміі музыкі ў Менску, а пасьля — на асноўны курс па спэцыяльнасьці «Сольныя сьпевы».
У 2008 г. сумесна са студэнтамі БДАМ стварае музычна-тэатральную суполку «Fratrez».