Міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі прапануе абараніць ад беларускага імпарту айчынных вытворцаў цюбікаў для касмэтычнай, фармацэўтычнай, харчовай і хімічнай прамысловасьці. Адпаведныя дакумэнты расейскія чыноўнікі перадалі ў Эўразійскую эканамічную камісію.
Расейскае міністэрства лічыць: ёсьць шмат падстаў для ўвядзеньня ліміту на беларускую прадукцыю. Яе вырабляюць у свабоднай эканамічнай зоне «Менск», а затым распаўсюджваюць па ўсёй тэрыторыі Мытнага саюзу.
Расейцы адзначаюць, што беларусы фактычна сталі манапалістамі ў гэтай галіне, бо прадаюць свой тавар не па рынкавых, а па заніжаных коштах. У звароце ў Эўразійскую эканамічную камісію паказаны і мэханізм, які дазваляе рабіць прадукцыю таннай. Гэта — пяць разнастайных ільготаў для рэзыдэнтаў свабоднай эканамічнай зоны: ад нулявога імпартнага мыта да зьніжанага падатку на прыбытак. У расейцаў такіх ільготаў або зусім няма, або яны значна меншыя.
Падобны канфлікт інтарэсаў — далёка ня першы нават з пачатку сёлетняга году, падкрэсьлівае дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. Былі спрэчкі і аўтамабільныя, і самалётныя... І кожны раз Масква дзейнічае вельмі жорстка:
«Мы бачым, што, нягледзячы на інтэграцыйныя дэклярацыі, прыярытэт аддаецца расейскім інтарэсам. У тым ліку — і камэрцыйным. З другога боку, вядома, што Беларусь любіць прасоўваць свае інтарэсы нярынкавымі мэтадамі. Тут ёсьць і дэмпінг, і субсыдыі. І калі раней расейскі бок больш назіраў за гэтым, то апошнім часам ён пачаў паводзіць сябе жорстка. І гэта сьведчыць пра тое, што Масква ідзе на пабудову інтэграцыйных груповак на сваіх умовах.
І я ўжо каторы раз згадваю словы расейскага амбасадара ў Беларусі Сурыкава ў дачыненьні да аўтамабільнага сэктару. Ён казаў, што мы не для таго ўсё гэта будавалі, каб зараз запусьціць сюды Кітай».
Экспэрты, якія ацэньвалі пэрспэктывы Мытнага саюзу, неаднаразова папярэджвалі, што ў Расеі і Беларусі — розныя ўмовы для дзейнасьці прадпрыемстваў, адзначае эканаміст Леў Марголін:
«У Расеі ўсё ж такі больш за 70% прыватнага прадпрымальніцтва. У Беларусі галоўныя камандныя вышыні засталіся за дзяржавай. І таму дзяржава знаходзіць магчымасьці, каб яўна альбо скрыта падтрымаць сваю вытворчасьць. Менавіта на гэта і разьлічваў Лукашэнка. Менавіта гэта стала адным з галоўных матываў для ўступленьня ў Мытны саюз, Адзіную эканамічную прастору, Эўразійскую супольнасьць.
А ў тым, што беларусы могуць тут перамагчы, Лукашэнка не сумняваўся. Таму што ў нас ёсьць розныя датацыі. Тут і субсыдыі, і зьніжэньне падаткаў на нейкі час, і больш танныя крэдыты. І новы канфлікт — адзін з адгалоскаў вайны, якая будзе толькі нарастаць».
А вось намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін кажа, што ў такой сытуацыі ня трэба злоўжываць словам «вайна», нават калі яна толькі гандлёвая. На ягоную думку, тут лепш пасуе слова «канфлікт»:
«У Расеі ёсьць эканамічныя суб’екты, якія не зацікаўленыя ў тым, каб ім стваралі канкурэнцыю беларускія вытворцы. І яны зьвяртаюцца да расейскіх уладаў. Беларускія суб’екты таксама маюць свае інтарэсы. І яны зьвяртаюцца да сваіх уладаў. Таму і зроблены наднацыянальны камітэт Мытнага саюзу, каб ён вырашаў такія праблемы. І я думаю, што яны будуць вырашаныя».
У Эўразійскай эканамічнай камісіі пацьвярджаюць факт атрыманьня ліста з расейскага міністэрства. Тут паведамляюць, што цяпер «Спэцыялісты профільных дэпартамэнтаў займаюцца ўсебаковым і грунтоўным вывучэньнем прадстаўленых дадзеных».