Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхася Мускага гвалтам абулі ў боты


Сябра Маладога фронту Міхась Мускі стаў жаўнерам 29-й ракетна-зэнітнай часткі.

15 траўня Міхась Мускі здолеў выйсці на сувязь і паведаміць, што яго вязуць з ізалятару на Акрэсціна (дзе ён мусіў адбываць прысуджаныя суткі) ў вайсковую частку пад Лепелем.

Там у вёсцы Межыца на мяжы Чашніцкага раёну дыслякуецца 29-я ракетна-зэнітная частка Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

Міхась Мускі быў прымусова пакліканы на вайсковую службу з палітычных матываў, пры гэтым было парушана заканадаўства, гаворыцца ў паведамленьні Маладога фронту:

«Маладафронтаўца адпраўляюць на зомбі-канвэер з мэтай пераканаць, прыламаць», — адзначае прэсавая служба МФ.

У 2009 годзе Мускага прызналі непрыдатным да службы ў войску з-за павышанага ціску.

У 2012 пасля арышту за пэрформанс ля МЗС яго пад канвоем прывезлі ў вайсковы шпіталь. Там Мускага прызналі прыдатным для службы.

Міхась Мускі пісаў скаргі, каб яму замянілі стандартную службу ў войску на альтэрнатыўную. Аднак да ягонай просьбы не прыслухаліся.

Раней у войску адслужылі моладзевыя актывісты Іван Шыла, Алесь Каліта, Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук, Андрусь Цянюта, Зьміцер Жалезьнічэнка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG