Штогод ААН асьвятляе розныя аспэкты існаваньня сям’і: ад праблемаў СНІДу да таго, як уплывае на жыцьцё сям’і міграцыя, беднасьць і адсутнасьць жытла. Сёлета ў Дзень сям’і па ўсім сьвеце будуць гаварыць пра тое, як забясьпечыць балянс паміж сямейнымі і прафэсійнымі абавязкамі.
Як адзначаецца ў прэсавым паведамленьні ААН, за апошнія дзесяцігодзьдзі аслаблі традыцыйныя сямейныя сеткі, якія дапамагалі гадаваць малых і клапаціцца пра нямоглых. Гэтаму ёсьць шэраг прычынаў — меншы памер сем’яў, усё большая роля ж на рынку працы па-за домам, імклівая ўрбанізацыя і мабільнасьць у пошуку працы.
Экспэрты прапануюць праграмы, арыентаваныя на пошук балянсу паміж працай і сям’ёй. Адзначаецца, што дэкрэтныя адпачынкі для маці спрыяюць зьмяншэньню сьмяротнасьці сярод немаўлят, а магчымасьць такога адпачынку для бацькі вядзе да таго, што мужчыны і ў далейшым больш часу аддаюць сямейным абавязкам.
У паведамленьні ААН таксама гаворыцца пра важнасьць гендэрнай роўнасьці, больш справядлівага разьмеркаваньня сямейных абавязкаў паміж бацькамі, больш гнуткіх графікаў працы і даступнасьці якасных дзіцячых садкоў.
Прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка на прэс-канферэнцыі паведаміла, што тыповая беларуская сям’я — гэта двое бацькоў і адно дзіця. Нягледзячы на высілкі ўраду і заклікі беларускага прэзыдэнта нараджаць як найбольш, толькі 5% беларускіх сем’яў маюць трое і больш дзяцей. Сем’яў жа з адным дзіцем — больш як 65%. Як беларусы спалучаюць нараджэньне і выхаваньне дзяцей з прафэсійнай рэалізацыяй?
Колькі дзяцей у беларускай сям'і
Спэцыялістка ў галіне гендэрных дасьледаваньняў Тацьцяна Шчурко лічыць, што ў гэтым працэсе вялікую ролю адыгрываюць гендэрныя стэрэатыпы:
«На жанчыне — адказнасьць за дом і выхаваньне дзяцей. Апроч сваёй працы, яна мусіць яшчэ падумаць, як забраць дзіця зь дзіцячага садку, накарміць, прыбраць, прыгатаваць паесьці. Я рабіла дасьледаваньне пра маладых замужніх жанчын, якія робяць кар’еру. Для іх рашэньне завесьці дзіця — гэта вялікая праблема. З аднаго боку, яны хочуць гэтага, але, зь іншага боку, грамадзтва ставіць іх перад выбарам: альбо кар’ера, альбо дзіця. Яны разумеюць, што падзяліць з мужам адказнасьць за дзіця яны ня змогуць. Бо іхні мужчына не гатовы да гэтай адказнасьці. Яны прымаюць рашэньне альбо хуценька нарадзіць дзіця і адкласьці кар’еру, альбо пачаць кар’еру і адкласьці нараджэньне дзіцяці. Мужчына перад такім выбарам не стаіць. Для жанчыны нараджэньне дзіцяці абцяжарвае прафэсійны рост, і выпасьці на тры гады з прафэсійнага жыцьця — гэта істотная страта кваліфікацыі».
Праваабаронца і маці чатырох дзяцей Тацьцяна Гацура пацьвярджае, што нават з адным дзіцем жанчыне вельмі цяжка рэалізаваць сябе ў прафэсіі. Ня кажучы ўжо пра шматдзетных мамаў:
«Гэта патрабуе шмат высілкаў. Ёсьць прадоўжанка, ёсьць садочкі, гэта вельмі добра. Але ўсё адно хатнія абавязкі трэба выконваць. Я працую ад нараджэньня Альгерда, гэта мой другі сын, не сыходзячы ў адпачынак на доўгі час, недзе на месяц-два. У нас заўсёды была няня, якая дапамагала гадаваць дзяцей. Гэта ня так танна каштуе. На яе трэба зарабіць. На жаль, большасьці людзей, асабліва старэйшага веку, цяжка зразумець, чаго жанчыне не хапае, чаму яна дома не сядзіць і дзяцей не выхоўвае. Але я неаднаразова кансультавалася зь дзіцячым псыхолягам наконт гэтага і засвоіла адну важную рэч: „дзецям добра, калі маме добра“. Калі мамы хапае на тое, каб самарэалізоўвацца ня толькі ў сям’і, то дзеці не адчуваюць сябе цяжарам, а ўспрымаюцца як сапраўды шчасьце ў сям’і».
Няроўныя абавязкі ў сям’і дый уся гендэрная сыстэма ў грамадзтве адбіваецца ня толькі на жанчынах. Па словах Тацьцяны Шчурко, мужчыны таксама дыскрымінаваныя:
«Гэта ня толькі па ўзроўні разводаў відаць, але і па тым, як клапоцяцца пра мужчынскае здароўе, па статыстыцы самагубстваў, якія сярод мужчынаў нашмат вышэйшыя. Спробы адпавядаць вобразу „сапраўднага мужчыны, кармільца сям’і“ — гэта вялікая адказнасьць. Але эканамічная сытуацыя не спрыяе таму, каб усе мужчыны зараблялі вялікія грошы. І гэта ўвесь час стрэс для мужчынаў. Плюс яны вымушаныя стрымліваць свае эмацыйныя праявы ў дачыненьні да дзяцей. Вось у Швэцыі рабілі дасьледаваньне сярод мужчынаў, якія бралі адпачынак па доглядзе за дзіцем. І ўсе яны адзначылі, што яны пачалі лепш разумець сваіх жонак, у іх зрабіліся лепшыя стасункі ў сям’і. Усе сказалі, што глядзець за дзіцем цяжка, але гэта быў пазытыўны досьвед».
Ва ўсім сьвеце мужчын заахвочваюць браць большы ўдзел у сямейных справах. Гэтаму спрыяе, напрыклад, прапаганда «бацькаўскага адпачынку» — калі бацька таксама сыходзіць у адпачынак, каб даглядаць немаўля. У Беларусі такое таксама магчыма. Аднак карыстаецца такой магчымасьцю менш за адзін працэнт бацькаў.
Адзін з такіх бацькаў — рэкляміст, лідэр гурту «Drum Extasy» Філіп Чмыр:
«Я лічу, што мужчыны мусяць браць на сябе ўсё самае цяжкае. Сядзець у офісе — гэта ня цяжка, а гадаваць дзіця — цяжка. Таму я вырашыў быць зь дзіцем. Давайце шчыра казаць: мужчына ня хоча. Ня хоча і знаходзіць купу прычынаў: ён ня можа, ён ня так адчувае. Але ён проста лянуецца і трусьліва ўцякае».
Хоць беларускія мужчыны ня надта ахвотна ідуць у адпачынак даглядаць дзіця, аднак яны досыць актыўна абараняюць свае правы на ўдзел у выхаваньні сваіх дзяцей. Звычайна гэта здараецца пасьля таго, як сям’я распалася, а дзеці засталіся з маці.
У Беларусі ўжо больш за 20 гадоў існуе адмысловая арганізацыя «Абарона правоў бацькоў і дзяцей», якую ўзначальвае Алег Бакулін. Дэвіз арганізацыі: «Найлепшы бацька — гэта абое бацькі». Па словах Бакуліна, бацькоўства — гэта сацыяльны набытак, і яго трэба культываваць, падтрымліваць, каб бацькі як найбольш увагі ўдзялялі дзецям, несьлі адказнасьць ня проста за тое, што дзеці жывуць, а за правільнае і гарманічнае выхаваньне гэтых дзяцей.
Па словах Алега Бакуліна, і ў Беларусі ёсьць мужчыны, якія могуць ахвяраваць сваёй прафэсійнай кар’ерай на карысьць дзіцяці:
«Некаторыя бацькі забіраюць дзяцей і самі выхоўваюць. Вось у нас мужчына, кінолягам у пракуратуры працаваў, дык пайшоў вартаўніком у дзіцячы садок, толькі каб за сваім дзіцем глядзець. А мама ў 28 гадоў сказала, што „не знайшла сябе ў кар’еры“. І стала займацца сваёй кар’ерай, а ня дзіцем».
Па словах Бакуліна, у Беларусі заганная судовая практыка, а некаторыя маці горшыя за бацьку: «Насамрэч некаторых маці трэба пазбаўляць мацярынскіх правоў. Яны ўхіляюцца ад сплаты алімэнтаў, кідаюць і не сакрэт, што забіваюць сваіх дзяцей. Толькі з-за таго, што яна жанчына, яна мае права на ўсе: на алімэнты, на кватэры, на прыніжэньне таго ж бацькі. І ніхто не ідзе бацьку насустрач».
Пра крызіс інстытуту беларускай сям’і сьведчыць і ўзровень разводаў. За мінулы год стала відавочна, што распадаецца кожны другі шлюб. Яшчэ менш пазытыву дадаюць статыстычныя зьвесткі за гэты год: на 1000 шлюбаў прыпадае 875 разводаў. Пры гэтым 60% параў, якія распадаюцца, маюць дзяцей. Спэцыялісты адзначаюць, што расьце колькасьць сем’яў, у якіх дзеці жывуць з бабулямі, дзядулямі і іншымі сваякамі, а не з бацькамі.
Тацьцяна Шчурко кажа, што ёсьць нешматлікія прыклады іншых сямей, дзе мужчыны спрабуюць браць на сябе ўсё больш хатніх абавязкаў, ад чаго выйграюць абодва партнэры. Гэта пацьвярджае і палітык Вольга Карач:
«Раней сям’я ўспрымалася вельмі кансэрватыўна: мужчына зарабляе грошы, жанчына клапоціцца пра сям’ю і дзяцей. Зараз, калі заробкі больш залежаць ад здольнасьцяў чалавека, пайшла трансфармацыя сям’і. Відавочна, што разам застаюцца тыя пары, у якіх ёсьць агульныя інтарэсы, якія разьмяркоўваюць свае ролі ня толькі традыцыйна — жонка займаецца хатай, а муж займаецца кар’ерай. Мне падаецца, што гэтая новая тэндэнцыя вельмі пазытыўная. Бо зразумела, што цягнуць на сабе хатнюю гаспадарку і рабіць кар’еру — вельмі цяжка. Але я бачу маладыя пары, якія спрабуюць дамаўляцца паміж сабою і будуюць сваю сям’ю на агульных інтарэсах».

Калі мамы хапае на тое, каб самарэалізоўвацца ня толькі ў сям’і, то дзеці не адчуваюць сябе цяжарам, а ўспрымаюцца як сапраўды шчасьце ў сям’і.

Я лічу, што мужчыны мусяць браць на сябе ўсё самае цяжкае. Сядзець у офісе — гэта ня цяжка, а гадаваць дзіця — цяжка.
«Я лічу, што мужчыны мусяць браць на сябе ўсё самае цяжкае. Сядзець у офісе — гэта ня цяжка, а гадаваць дзіця — цяжка. Таму я вырашыў быць зь дзіцем. Давайце шчыра казаць: мужчына ня хоча. Ня хоча і знаходзіць купу прычынаў: ён ня можа, ён ня так адчувае. Але ён проста лянуецца і трусьліва ўцякае».
Хоць беларускія мужчыны ня надта ахвотна ідуць у адпачынак даглядаць дзіця, аднак яны досыць актыўна абараняюць свае правы на ўдзел у выхаваньні сваіх дзяцей. Звычайна гэта здараецца пасьля таго, як сям’я распалася, а дзеці засталіся з маці.
У Беларусі ўжо больш за 20 гадоў існуе адмысловая арганізацыя «Абарона правоў бацькоў і дзяцей», якую ўзначальвае Алег Бакулін. Дэвіз арганізацыі: «Найлепшы бацька — гэта абое бацькі». Па словах Бакуліна, бацькоўства — гэта сацыяльны набытак, і яго трэба культываваць, падтрымліваць, каб бацькі як найбольш увагі ўдзялялі дзецям, несьлі адказнасьць ня проста за тое, што дзеці жывуць, а за правільнае і гарманічнае выхаваньне гэтых дзяцей.
Па словах Алега Бакуліна, і ў Беларусі ёсьць мужчыны, якія могуць ахвяраваць сваёй прафэсійнай кар’ерай на карысьць дзіцяці:
«Некаторыя бацькі забіраюць дзяцей і самі выхоўваюць. Вось у нас мужчына, кінолягам у пракуратуры працаваў, дык пайшоў вартаўніком у дзіцячы садок, толькі каб за сваім дзіцем глядзець. А мама ў 28 гадоў сказала, што „не знайшла сябе ў кар’еры“. І стала займацца сваёй кар’ерай, а ня дзіцем».
Па словах Бакуліна, у Беларусі заганная судовая практыка, а некаторыя маці горшыя за бацьку: «Насамрэч некаторых маці трэба пазбаўляць мацярынскіх правоў. Яны ўхіляюцца ад сплаты алімэнтаў, кідаюць і не сакрэт, што забіваюць сваіх дзяцей. Толькі з-за таго, што яна жанчына, яна мае права на ўсе: на алімэнты, на кватэры, на прыніжэньне таго ж бацькі. І ніхто не ідзе бацьку насустрач».
Пра крызіс інстытуту беларускай сям’і сьведчыць і ўзровень разводаў. За мінулы год стала відавочна, што распадаецца кожны другі шлюб. Яшчэ менш пазытыву дадаюць статыстычныя зьвесткі за гэты год: на 1000 шлюбаў прыпадае 875 разводаў. Пры гэтым 60% параў, якія распадаюцца, маюць дзяцей. Спэцыялісты адзначаюць, што расьце колькасьць сем’яў, у якіх дзеці жывуць з бабулямі, дзядулямі і іншымі сваякамі, а не з бацькамі.
Суадносіны колькасьці шлюбаў і разводаў у 2011—2012.