Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак правезьлі па Маскве ў аўтазаку


У Расеі паліцыя затрымала дзясяткі пратэстоўцаў падчас «гуляньняў» супраць інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і прызначэньня Дзьмітрыя Мядзьведзева старшынём ураду. Сярод затрыманых – адзін зь лідэраў апазыцыйнага руху Аляксей Навальны і тэлевядучая Ксенія Сабчак.

Сабчак прызналася, што паездка ў аўтазаку стала першай у яе жыцьці, тады як многіх іншых удзельнікаў «гуляньняў» затрымлівалі за мінулыя два дні ўжо па некалькі разоў.

На гэты момант некалькі соцень апазыцыянэраў працягваюць марш у цэнтры Масквы і рушылі ад Пушкінскай плошчы ў бок Манежнай.

Паведамляецца, што АМАП перакрыў рух на Цьвярской вуліцы і пачаў зганяць людзей у мэтро.

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, на Пушкінскай плошчы былі затрыманыя дзясяткі актывістаў.

Раней АМАП выцесьніў апазыцыянэраў з Чыстапруднага бульвару.

У аўторак раніцай каля 50 чалавек былі затрыманыя каля помніка Героям Плеўны, сярод якіх апынуўся апазыцыянэр Сяргей Махнаткін, асуджаны раней за напад на супрацоўніка праваахоўных органаў і нядаўна памілаваны прэзыдэнтам.

Апазыцыйныя лідэры Сяргей Удальцоў і Аляксей Навальны, адпушчаныя з паліцыі пасьля затрыманьня ў ноч на аўторак, падкрэсьліваюць мірны характар акцый сваіх прыхільнікаў. У выпадку разгонаў яны зьбіраюцца перамяшчацца ў іншыя месцы цэнтру гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG