Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Празе


Беларуская Асацыяцыя за мадэрнізацыю правяла ў Чэхіі акцыю салідарнасьці з беларускімі палітычнымі вязьнямі.

На акцыю ў Празе сабраліся блізу трох дзясяткаў чалавек, якія раздавалі мінакам падпісаныя паштоўкі з адрасамі беларускіх турмаў, дзе ўтрымліваюцца палітзьняволеныя. Прыкладам, для вязьня, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча было раздадзена больш за паўсотні паштовак,

На акцыі прысутнічалі прадстаўнікі чэскіх СМІ. Асабіста прысутнічаў і сказаў словы падтрымкі беларускім дэмакратам Багдан Данілішын — былы міністар эканомікі Ўкраіны. Разам з ім салідарнасьць беларусам выказалі актывісты ўкраінскай арганізацыі «Пэрспэктыва».

Акцыя выклікала цікавасьць з боку жыхароў Прагі і шматлікіх турыстаў. Яны добраахвотна прапаноўвалі ўзяць плякаты і беларускія нацыянальныя сьцягі, каб сфатаграфавацца разам зь беларускімі актывістамі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG