Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзеяньні Вуса могуць выглядаць наіўнымі і ідэалістычнымі»


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Дзьмітры Вус заявіў журналістам, што ініцыятыўная група ў складзе 300 чалавек па зьмяненьні выбарчага заканадаўства ўжо сфармаваная. Чаму дзеяньняў былога кандыдата ў прэзыдэнты не падтрымалі іншыя апазыцыйныя сілы, наколькі своечасовая ягоная ініцыятыва? Наколькі ўдалыя спробы Дзьмітрыя Вуса стаць трэцяй сілай паміж рэжымам і апазыцыяй?

На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

— Большасьць апазыцыйных арганізацыяў ня ўдзельнічае ў ініцыятыве Дзьмітрыя Вуса. Чаму так адбываецца? Як можна ацаніць своечасовасьць і пэрспэктыўнасьць ініцыятывы былога кандыдата ў прэзыдэнты?

— На сёньняшні момант, калі да пачатку парлямэнцкай кампаніі засталося каля месяца, можна сказаць, што ініцыятывы па зьмене выбарчага заканадаўства, тым больш самога выбарчага працэсу, значна спазьніліся. Думаю, гэта не апошні чыньнік у тым, што іншыя палітычныя суб’екты не бяруць удзелу ў гэтай ініцыятыве. Хоць самі па сабе гэта правільныя дзеяньні, слушны кірунак.

— Але на гэта можна сказаць, што ініцыятыва Вуса «вечная», не прывязаная да гэтых выбараў, яна можа быць прымененая для наступных прэзыдэнцкіх выбараў.

— Так, у гэтым ёсьць рацыя. Але ж пад цяжарам канкрэтнай палітычнай сытуацыі цяпер гэтая ініцыятыва забудзецца і ня будзе мець такога публічнага эфэкту, які павінна была б мець акцыя з такой мэтай.

Можна абмяркоўваць ролю і месца «дылетантаў» у палітыцы. Вус, які першы раз зьявіўся ў вялікай палітыцы як кандыдат у прэзыдэнты, можа лічыцца ў гістарычным вымярэньні новай фігурай у палітыцы. Ён яшчэ не пасьпеў абрасьці ані сталымі структурамі, ані інтэлектуальнай і аналітычнай падтрымкай. І таму ён разглядаецца іншымі як выскачка і новы канкурэнт. Зь іншага боку, ягоныя дзеяньні могуць выглядаць трохі наіўнымі і не зусім адэкватнымі палітычнаму працэсу. У гэтым сэнсе шмат што з таго, што робіць Вус, фармальна правільна, але выглядае наіўным і ідэалістычным.

— А як вы ацэніце крытычныя заявы Вуса на адрас апазыцыі, якую ён называе «кішэннай»?

— На сёньня стала агульным месцам крытыкаваць апазыцыю за бязьдзейнасьць і ўладкаванасьць у гэты рэжым у якасьці дэкаратыўнай апазыцыі. У гэтым сэнсе Вус зусім не арыгінальны. Але ж... не далучаць сябе да апазыцыі?

Ніякай трэцяй сілы сёньня ў Беларусі няма. Ёсьць рэжым і апазыцыя. У гэтай апазыцыі ёсьць розныя падыходы, стаўленьні і гэтак далей. Пазыцыя Вуса — гэта адна з апазыцыйных пазыцыяў. Таму крытыкаваць апазыцыю можна і трэба, але варта разумець, што гэтая крытыка тычыцца і сябе самога.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG