Пра гэта 3 траўня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік гэтай ініцыятыўнай групы, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Дзьмітры Вус.
Дзьмітры Вус заявіў журналістам, што ініцыятыўная група ў складзе 300 чалавек ужо сфармаваная. Арганізацыйны сход адбыўся 1 траўня ў Менску, на адкрытым паветры. Цяпер група будзе дзейнічаць у тым парадку, які прадугледжвае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя зьмены, якія прапануе ініцыятыўная група, наступныя:
— кандыдаты ў прэзыдэнты і дэпутаты павінны атрымаць права ўключэньня сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі;
— павінен быць асобны падлік галасоў па кожным кандыдаце, бюлетэні павінны раскладацца па асобных стосах, а перад гэтым паказвацца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам;
— сябры камісій ад кандыдатаў маюць права паставіць на зваротным баку бюлетэня свае подпісы: гэта робіцца для таго, каб улады не маглі ўкідаць у скрыні дадатковыя бюлетэні.
Неабходнасьць сваёй ініцыятывы спадар Вус патлумачыў з уласнага досьведу. У 2008 годзе ён быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і сабраў больш за 10 тысяч подпісаў жыхароў Курасоўшчыны ў падтрымку сваёй кандыдатуры:
«А калі „палічылі“ бюлетэні, то атрымалася, што нібыта за мяне прагаласавалі толькі тры тысячы выбарцаў, а за намесьніка генэральнага дырэктара „Інтэгралу“, якога ніхто ня ведаў, прагаласавалі нібыта 16 тысяч. Гэтыя камісіі „інтэгральна-керамінавыя“ настолькі сьпеліся, што пратаколы пішуць, як кажуць, левай нагой, ня ўлічваючы меркаваньняў выбарцаў. Гэта дзікасьць, я лічу, калі ўлады гавораць на белае — чорнае і прымушаюць усіх казаць, што гэта чорнае».
Беларускае заканадаўства прадугледжвае зьмены выбарчых правілаў праз ініцыятыву грамадзян, — адзначае сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. — Для гэтага існуе спэцыяльны парадак. Найперш дакумэнты ініцыятары перадаюць у Цэнтравыбаркам:
«Мы ў сваю чаргу адрасуем некаторыя пытаньні, зьвязаныя з ініцыятывай гэтага законапраекту, у Генэральную пракуратуру, у Міністэрства юстыцыі. Яны ацэньваюць, наколькі карэктна праведзеныя ўсе этапы гэтай справы. Да таго ж Мін’юст дае заключэньне, наколькі зьмены, якія прапануюцца, будуць адпавядаць Канстытуцыі і наколькі яны будуць у рэчышчы тых плянаў, якія закладзеныя ў заканатворчую дзейнасьць нашай дзяржавы на бягучы пэрыяд».
Экспэрт у галіне выбараў Сяргей Альфер вельмі скептычна ставіцца да таго, што ініцыятыва спадара Вуса пройдзе праз усе ўладныя перашкоды:
«Сама па сабе гэтая працэдура даволі складаная. І прайсьці яе вельмі цяжка. І калі дзяржаўныя органы не захочуць зьменаў, то ініцыятыву можна „завярнуць“ фактычна на любым этапе. Напрыклад, Вус кажа, што сход адбыўся. А яму скажуць: сход — несанкцыянаваны. Другі прыклад: Вус кажа, што ў сходзе ўдзельнічаў 151 чалавек. А яму скажуць: не 151, а 149, бо заўжды можна знайсьці пару-тройку чалавек, якія адмовяцца ад свайго ўдзелу. Дый наагул можна, нічога не тлумачачы, адрынуць ініцыятыву, што таксама цалкам магчыма.
На жаль, заканадаўства зроблена такім чынам, што яно дае магчымасьць дзяржаўным органам самастойна трактаваць мэтазгоднасьць правядзеньня мерапрыемства. І калі няма жаданьня яго праводзіць, то і будзе адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы».