Раней за заходні флігель прадпрыемства «Рэстаўрацыяінвэст» здало аналягічную ўсходнюю частку, дзе ўжо разьмясьцілася музэйная экспазыцыя «Палацавы комплекс Сапегаў». Вось ужо год як наведнікі могуць даведацца пра слынны магнацкі род, пра тое, як выглядала рэзыдэнцыя ў пэрыяд свайго росквіту.
Паводле гісторыкаў, палацава-паркавы комплекс быў унікальны для свайго часу і нічым не саступаў уладаньням іншых эўрапейскіх магнатаў. Тут былі дзясяткі шыкоўных гасьцявых пакояў і спальняў, у правым корпусе палаца разьмяшчаліся тэатар і манеж, у заходнім — карцінная галерэя і вялізная бібліятэка з 20 тысячамі кніг. На тэрыторыі рэзыдэнцыі быў нават зьвярынец з экзатычнымі жывёламі. Аднак ва ўмовах бясконцых войнаў велічны палац ня вытрываў выпрабаваньняў. Канчаткова яго разбурылі пры канцы ІІ Усясьветнай вайны. Ацалелі толькі рэшткі галоўнага і ўсходняга карпусоў, аркады, уязная брама і флігелі.
Цяпер, як кажа берасьцейскі гісторык, доктар гістарычных навук Ірына Лаўроўская, задача ўсяго беларускага грамадзтва — прыкласьці як найбольш намаганьняў, каб захаваць сьведчаньні слаўнай мінуўшчыны. Па яе словах, у выпадку з Ружанамі рэстаўратары гэта робяць досыць адказна:
«З таго, што я бачыла, то, безумоўна яны імкнуцца да больш-менш добрага парадку. Ва ўсялякім разе, мяне задаволіла, як там пакладзены брук. Толькі што коса-крыва, але агульная інтэнцыя добрая. Што тычыцца якасьці саміх пабудоў, то, зыходзячы з таго, што я вельмі ўважліва там глядзела, гэта памылкі для Беларусі збольшага распаўсюджаныя. Перадусім узровень ніжняй часткі вокнаў, падваконьні і г.д. Але да зьнешняга, стылёвага аднаўленьня ў мяне прэтэнзіяў якраз не было».
Карэспандэнт: «То бок ня тыя муляжы, якія пад выглядам аднаўленьня штампуюць па ўсёй Беларусі?»
«Там бачна, што яны ўсё ж стараюцца рабіць сумленна. Магу сказаць, што я ўбачыла ўзровень някепскі, неблагі. Хоць не магу сказаць, што гэта надта мяне ўразіла. Асабліва калі ўзгадаць, што там было яшчэ нядаўна, і параўнаць з тым, што ёсьць цяпер. Таму зразумела, што ёсьць розьніца, і добра, што ўсё ж пачалі гэтыя працы. Гэта, бадай, галоўнае. Бо на тле таго, што, прыкладам, робяцца сьмешныя, недарэчныя рэчы ў тым жа Нясьвіжы, у Ружанах я чагосьці падобнага не заўважыла. Можа, хто і заўважыў, але я моцных перагібаў ня ўбачыла».
Самі рэстаўратары кажуць, што імкнуцца выкарыстоўваць матэрыялы, максымальна блізкія да аўтэнтычных. Так, адмыслова для ўзнаўленьня Ружанскага палаца Гарыньскі цагляны завод на Століншчыне вырабіў на гістарычным модулі 80 тысяч псэўдааўтэнтычных цаглінаў. Гэтаксама індывідуальнай, а не сэрыйнай вытворчасьці — дахоўка.
Пасьля шэрагу безвыніковых спробаў трапіць пад бюджэтнае фінансаваньне палац Сапегаў усё ж быў унесены ў праграму «Замкі Беларусі» на 2012–2018 гады, што гарантуе больш-менш стабільную матэрыяльную падтрымку аднаўленчых працаў. Ёсьць зьвесткі, што гэта ўдалося зрабіць не без дапамогі колішняга старшыні Нацыянальнага банку Пятра Пракаповіча, які родам з гэтых мясьцінаў. У Ружанах працуе дзіцячы санаторый, які дагэтуль фінансуе Нацбанк. Спадар Пракаповіч там і сёньня нярэдкі госьць, і падчас кожнага прыезду абавязкова выбіраецца ў сапегаўскі палац.
Ад наяўнасьці сродкаў наўпрост залежыць тое, як хутка можна будзе ўбачыць легендарную рэзыдэнцыю Сапегаў прынамсі ў набліжаным да арыгіналу выглядзе. Пакуль жа, пасьля здачы ўсходняга і заходняга флігеляў, рэстаўратары мяркуюць узяцца за рэканструкцыю ўсходняга (або тэатральнага) комплексу палаца, у якім калісьці быў унікальны тэатар Сапегаў, а таксама манеж.
Адзін з найбуйнейшых палацавых комплексаў Беларусі — Ружанскі палац — быў збудаваны на пачатку XVII стагодзьдзя канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам. Тут гасьцявалі каралі Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Сапегі перайшлі ў апазыцыю да расейскага царскага ўраду. У выніку паўстаньня 1831 году іх уладаньні канфіскавалі на карысьць казны, а Ружанскі палац здалі пад ткацкую фабрыку. У 1914 годзе, падчас І Усясьветнай вайны, фабрыку зьнішчыў пажар. Зь зямлёй палац зраўняла наступная вайна, але ўмоўна ацалелыя пабудовы выкарыстоўваліся пад розныя патрэбы ажно да сярэдзіны 1960-х. Пасьля гэтага знакамітая рэзыдэнцыя Сапегаў была закінутая і пры абыякавасьці спачатку савецкіх, а потым і беларускіх уладаў разбуралася да нашых дзён.

На тле таго, што, прыкладам, робяцца сьмешныя, недарэчныя рэчы ў тым жа Нясьвіжы, у Ружанах я чагосьці падобнага не заўважыла.