Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ вітае вызваленьне Саньнікава і заклікае вызваліць усіх астатніх палітвязьняў


Эйман Гілмар
Эйман Гілмар

Дзейны старшыня АБСЭ ірляндзкі віцэ-прэм’ер Эйман Гілмар выказаў сёньня задавальненьне вызваленьнем беларускага апазыцыйнага лідэра Андрэя Саньнікава ў рамках прэзыдэнцкай амністыі і заклікаў Аляксандра Лукашэнку вызваліць усіх астатніх зьняволеных апанэнтаў улады.

“Гэта цудоўная навіна для Саньнікава, яго сям’і і сяброў, але я надалей занепакоены лёсам іншых зьняволеных апазыцыянэраў, асабліва былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, - заявіў старшыня АБСЭ. - Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку працягнуць гэтую пазытыўную тэндэнцыю і вызваліць усіх астатніх зьняволеных апазыцыянэраў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG