Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін невыязны?


У кіраўніка Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Аляксея Пікуліка забралі пашпарт.

6 красавіка ў 11:40 у Менску машыну Аляксея Пікуліка спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі прайсьці ў РУУС Цэнтральнага раёну для правядзеньня працэдуры апазнаньня.

Кіраўніка дасьледнай установы, прафэсара Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу, западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і ў падробцы дакумэнтаў. На падставе апошняга падазрэньня ў яго забралі пашпарт і Ipad.

У 19:40 таго самага дня сп. Пікулік быў паўторна спынены супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў ГАУС г. Жодзіна (затрыманьне адбывалася на трасе) па падазрэньні ў выкарыстаньні падробленых дакумэнтаў. Прыкладна а 1 гадзіне ночы яго адпусьцілі.

6 красавіка Аляксей Пікулік быў пратрыманы ў міліцыі агулам 8 гадзін.

Да 12 красавіка сп. Пікуліку не далі ніякай інфармацыі аб тэрмінах вяртаньня канфіскаваных у яго рэчаў пасьля экспэртызы. Ён таксама пазбаўлены магчымасьці сустрэцца з адказнымі асобамі ў МУС, прадстаўнікі міліцыі спасылаюцца на тое, што патрэбныя супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС знаходзяцца на апэратыўных мерапрыемствах.

Варта адзначыць, што сп. Пікулік выступае з крытыкай палітыкі санкцый, якую праводзіць Эўрапейскі Зьвяз адносна Беларусі. Днямі быў апублікаваны артыкул A.Пікуліка, напісаны супольна з Дзянісам Мельянцовым, з прапановамі наконт вырашэньня канфлікту паміж Менскам і Брусэлем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG