Адміністрацыя калёніі не дала Аляксандру Каваленку магчымасьці сустрэцца з сынам. Пры гэтым сказалі, што Сяргея Каваленкі ў шпіталі ўжо няма. Дзе знаходзіцца Сяргей, бацьку не патлумачылі.
10 красавіка Віцебскі абласны суд пастанавіў накіраваць Сяргея Каваленку ў Рэспубліканскі псыхіятрычны шпіталь у Навінках для комплекснага абсьледаваньня. Сваякі Сяргея Каваленкі не выключаюць, што яго ўжо накіравалі ў шпіталь, але пэўнасьці ня маюць.
Учора маці Сяргея Каваленкі Лідзія Ўладзімераўна, якая атрымала дазвол ад суду на сустрэчу з сынам, так і не змагла яго пабачыць. Ёй сказалі, што Сяргею зрабілі заспакаяльны ўкол.
Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ад 19 сьнежня 2011 Сяргей Каваленка галадуе на знак пратэсту супраць прысуду. У галадоўцы быў 20-дзённы перапынак, з 8 лютага галадоўка працягвалася бесьперапынна да пачатку красавіка.
Да 11 красавіка было вядома, што сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка знаходзіцца ў псыхіятрычным аддзяленьні віцебскай калёніі «Віцьба-3».
Алена Каваленка кажа, што 1 красавіка мужа пачалі прымусова карміць. Прымаць ежу самастойна ў турэмных умовах апазыцыянэр адмаўляецца. Пры гэтым Каваленка заяўляе, што спыніў бы галадоўку, калі б яго перавялі ў звычайны цывільны шпіталь.
«Сяргей выглядае вельмі дрэнна, — сказала Алена Каваленка пасьля сустрэчы зь ім 5 красавіка. — У першы час пры прымусовым кармленьні ён знаходзіўся ў паўнепрытомным стане. Адзін раз страціў прытомнасьць і адчуняў прывязаным да ложку. Потым ён быў прывязаны тры дні і тры ночы, яго нават не выпускалі ў прыбіральню. Акрамя таго, Сяргей прастудзіўся, у яго пастаянны кашаль з крывёю, што сьведчыць пра язву страўніка, якая адкрылася. У яго практычна не працуюць ныркі, печань і падстраўнікавая залоза»
9 красавіка адміністрацыя калёніі «Віцьба-3» не пусьціла да Каваленкі яго адваката. «Калі на разглядзе касацыйнай скаргі нічога ня вырашыцца, гэта будзе азначаць, што яго проста павольна забіваюць», — заяўляе Алена Каваленка.
Вызваленьня Сяргей Каваленкі патрабуюць праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі.
Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц яшчэ перад пачаткам суду над Каваленкам заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць яго і аказаць усю неабходную мэддапамогу. «Рукі ўладаў Беларусі будуць у крыві, калі ён памрэ», — папярэдзіў Шульц.
З аналягічным заклікам да афіцыйнага Менску выступіла Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека: «Стан здароўя Каваленкі крытычны. Фэдэрацыя выказвае асьцярогу за яго жыцьцё, а таксама сур’ёзную занепакоенасьць магчымым ужываньнем да яго прымусовага псыхіятрычнага лячэньня».
У Сяргея Каваленкі двое маленькіх дзяцей — сямігадовы сын і васьмімесячная дачка.

Сяргей выглядае вельмі дрэнна. У першы час пры прымусовым кармленьні ён знаходзіўся ў паўнепрытомным станеАлена Каваленка