Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Каваленкам не дазволілі сустрэцца ні маці, ні адвакату


Лідзія Каваленка
Лідзія Каваленка

У другой палове дня 10 красавіка зь Сяргеем Каваленкам зьбіралася сустрэцца ягоная маці Лідзія Каваленка.

Жонка палітвязьня Алена распавяла:

«Маці патлумачылі, што паўтары гадзіны таму Сяргею зрабілі ўкол з сэдатыўным прэпаратам. Ужо ў размове са мной праз тэлефон лекар сказаў, што гэты прэпарат — труксал. Бо ён, маўляў, быў ва ўзбуджаным стане. Ён сьпіць, і таму яны ня могуць даць дазволу пабачыцца. Але я раблю такую выснову з гэтага, што яны хаваюць Сяргея».

9 красавіка зь Сяргеем Каваленкам не дазволілі сустрэцца адвакату.

«Этапаваць яго на экспэртызу, як вырашыў суд, магчыма. Лячыць ня трэба, як патрабуе стан яго здароўя. Мы, пабачыўшы Сяргея пяць дзён таму, ведаем, што ён у вельмі цяжкім стане знаходзіцца. Са сваякамі, адвакатам убачыцца яму нельга, а перанесьці цяжкую дарогу, этап ён, аказваецца, можа».

Заўтра зь Сяргеем Каваленкам будзе спрабаваць сустрэцца бацька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG