«Гэта адназначна, чалавек адстойвае свае ідэалы, якія падтрымлівае і значная частка насельніцтва. Але ў такой форме адстойваць свае правы можа ня кожны. Я, можа, і не лічу, што кожны так павінен адстойваць, але для мяне гэта гераічны ўчынак. Тое самае, як было на вайне: ня кожны павінен ісьці на таран, закрываць дзот сваім целам. Гэта выбар лепшых людзей Айчыны. Таму для мяне гэта адназначна гераічны ўчынак, нейкая спроба разбудзіць масу, адстаяць сьвятыя нацыянальныя сымбалі».
Тое, што ўлады пачалі прымусова ў псыхіятрычным аддзяленьні выводзіць Сяргея Каваленку з галадоўкі, Сяргей Міхайлаў параўнаў з аналягічнымі паводзінамі савецкага рэжыму:
«Калі немагчыма зламіць дух чалавека, немагчыма засудзіць — значыць, робяць вар’ятам, быццам ён робіць нешта несур’ёзнае. Магчыма, напачатку яны не ўспрымалі гэта сур’ёзна, думалі, што ўсё пройдзе, але калі выявілася, што ён ідзе да канца, быў пэрыяд, што яны ў прынцыпе ня ведалі, што рабіць. А каб ён не ўспрымаўся як пакутнік за нацыянальныя ідэалы, была зробленая спроба паказаць ягоныя нібыта неадэкватныя паводзіны, таму і зьмясьцілі яго ў гэтае аддзяленьне».
Спадар Міхайлаў кажа, што стаўленьне да Сяргея Каваленкі ў Віцебску неадназначнае. На беларускай катэдры ўнівэрсытэту, дзе працуе Сяргей Міхайлаў, добра разумеюць сытуацыю, кажа ён, на іншых катэдрах шмат хто ня ведае, іншыя ставяцца абыякава:
«Пытаюцца, а дзеля чаго ён галадае, а навошта ён сам сябе даводзіць да такой сытуацыі. Тады неяк тлумачыш, што справа ня ў ежы, а ў тым, што ён адстойвае свае правы. Тады некаторыя разумеюць, некаторыя ня хочуць разумець. Але салідарнасьці з Каваленкам у Віцебску сапраўды не хапае».
Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Пратэстуючы супроць перасьледу, вязень абвясьціў галадоўку, якую зь перапынкам у 20 дзён трымае зь сярэдзіны сьнежня.