На мужавым партрэце яе сьветлае аблічча ўзыходзіць над падкрэсьленай цемраю палатна, як вогнік сьвечкі. Далікатны інтэлігентны твар, прымружаны акулярамі позірк, тонкія вусны.
Жонка і паплечніца мастака. Часам мастакоўскіх жонак абыватальская погаласка падае як нейкі дадатак да таленту. Але ці была дадаткам да Марка Шагала — Бэла? Ці была дадаткам да Сальвадора Далі — Гала? Так, іх сужэнцаў пацалаваў Бог, але мастаку ў ягоным зямным існаваньні аднаго Божага пацалунку яўна недастаткова...
Ірына Марачкіна ахвяравала сваё жыцьцё сям’і, мастацтву і Беларусі. Дзе б яна ні зьяўлялася, там абавязкова ўзьнікала своеасаблівая аўра шчырасьці і любові. Ня менш за жывапіс яна любіла беларускую літаратуру. Ня проста чытала, дапільноўвала новыя творы — любіла. Вельмі рэдкая якасьць у наш затузаны, знэрваваны і пасьпешлівы час.
Калі Ірына Марачкіна працавала мэтадыстам-арганізатарам у Доме літаратара, пісьменьніцкія вечарыны праходзілі з аншлягамі. У прасторнай залі, што ўмяшчала да паўтысячы чалавек, не было дзе яблыку ўпасьці. Шчасьлівыя людзі сядзелі і стаялі ў праходах, а нешчасьлівыя цярпліва чакалі на ганку — а раптам пажарная ахова зьлітуецца і ўпусьціць ў перапоўнены, гудлівы, як вулей, дом і іх. Студэнты, школьнікі, рабочыя — дзе толькі іх спадарыня Ірына знаходзіла, чым толькі прываблівала.
У 1981 годзе грамадка беларускіх мастакоў — Уладзімер Басалыга, Яўген Кулік, Віктар Шматаў, Пётра Сьвентахоўскі, Аляксей Марачкін — наведалі ў Зэльве Ларысу Геніюш. Апошні прыехаў з неразлучнай жонкай. Быў бяседны стол, была прынятая ў той хаце, як аксыёма, гутарка пра беларускія справы, была экскурсія ў старую царкву. А калі госьці ад’ехалі, Ларыса Антонаўна напісала ў лісьце да паэткі Дануты Бічэль: «Днямі была ў мяне Ірына Марачкіна з мужам і другімі мастакамі». Хіба гэта не прызнаньне таго, што сапраўдная Асоба заўважная ў любым асяродку?
Ірына Марачкіна такой Асобай была. Не павышаючы голасу, упэўнена і спакойна магла давесьці сваю рацыю. І да яе заўсёды хацелася прыслухоўвацца. Ці то ў цесных пакойчыках Таварыства беларускай мовы, ці то ў прасторнай мужавай майстэрні, падлога якой нават у пахмурны дзень нагадвала вясёлку.
Ірына Ляксеева — сьціпла падпісвалася яна пад сваімі публікацыямі на старонках «Народнай волі» ці «Нашага слова». І ўсе чытачы ведалі, хто гэты Ляксей, і хто гэтая Ірына. Яна жыла, каб вышэла беларускае неба. Яна ведала, што зрабіць для таго, каб у безваконную прастору на дванаццатым паверсе Дома над Сьвіслаччу перакінуць з нябёсаў восілка вясёлкі. Яна пражыла сваё жыцьцё ўпоравень з Марай.