Адзін амэрыканскі мовазнаўца цьвердзіць, што здароўе і багацьце чалавека залежыць ад мовы, якой чалавек карыстаецца. Кажучы дакладней, гэта залежыць ад таго, наколькі выразна ў дадзенай мове выяўляецца граматычная катэгорыя будучага часу.
Прафэсар М. Кіт Чэн зь Ельскага ўнівэрсытэту ў ЗША правёў шырокі статыстычныя досьлед сувязяў паміж мовамі сьвету ды станам эканамічнага і фізычнага дабрабыту насельніцтва і прыйшоў да высновы, што карыстальнікі моваў, у якіх катэгорыя будучага часу праяўляецца «слаба», больш схільныя да ашчаднасьці і дбайнасьці пра ўласнае здароўе і фізычны выгляд.
Вось, прыкладам, немцы, аргумэнтуе Чэн, кажуць «Morgen regnet es» — літаральна: «Заўтра падае дождж» — то бок, пра будучыню гавораць у цяперашнім часе. Нямецкая мова, з гледзішча разьвітасьці катэгорыі будучага часу, належыць да «слабых» моваў. Да «слабых» моваў у гэтых адносінах належаць таксама, сярод іншых, эстонская, фінская, кітайская (мандарынская), японская.
І што вынікае з гэтай «слабасьці»?
Прафэсар Чэн сказаў карэспандэнту нашага радыё:
«Японцы дзесяцігодзьдзямі ашчаджаюць грошы, нягледзячы на адмоўныя працэнтныя стаўкі. Кітайцы ашчаджаюць як шалёныя. І немцы таксама. Усе скандынаўскія і нардычныя краіны нязьменна прыналежаць да тых, хто ашчаджае грошы. Гэта была першая сувязь паміж мовай і паводзінамі, якая мяне сапраўды зацікавіла. Магчыма, што калі ваша мова не прымушае вас думаць па-рознаму пра будучыню і цяпершчыну, тады вам насамрэч лягчэй адкладваць грошы на будучыню, ну бо будучыня падаецца вам больш падобнай да цяпершчыны».
Параўнаўшы эканамічныя і сацыяльныя паказьнікі ў шматлікіх краінах сьвету з мовамі, якімі людзі карыстаюцца ў гэтых краінах, Чэн і прыйшоў да сваёй ашаламляльнай высновы, што, прыкладам, немцы, якія зьяўляюцца наймацнейшай эканомікай у Эўразьвязе, заўдзячваюць свой эканамічны дабрабыт таксама таму, што пра будучае надвор’е гавораць у цяперашнім часе.
Дадаткова людзі, чыя мова ня надта дбае пра выразнае выказваньне будучага часу, маюць таксама і шмат іншых перавагаў. Прафэсар Чэн прыйшоў і да такіх высноваў:
«Сем’і, у якіх гавораць на мовах са слаба зазначанай катэгорыяй будучага часу, менш схільныя да інтэнсіўнага курэньня — то бок, да выкурваньня болей чым аднаго пачка цыгарэтаў за дзень. Імавернасьць атлусьценьня ў іх на 13 адсоткаў ніжэйшая. У іх лепшая фізычная ўхватка ва ўзросьце, калі яны выходзяць на пэнсію. Паводле шмат якіх паказьнікаў у іх лепшае здароўе на працягу ўсяго жыцьця».
Ну а людзі, якія карыстаюцца мовамі з «моцнай» катэгорыяй будучага часу — напрыклад, расейскай, чэскай, беларускай, пэрсыдзкай, турэцкай, грузінскай — наогул значна менш адказныя, што тычыцца дбайнасьці пра сваё багацьце і здароўе. Яны наогул, так бы мовіць, марнатраўцы і здыхлякі.
Джулія Сэдэві, якая выкладае лінгвістыку і псыхалёгію ва Ўнівэрсытэце Калгары ў Канадзе, сказала нашаму радыё, што шмат каго на сьвеце вабіць шуканьне сувязяў паміж мовамі і чалавечымі паводзінамі. Але яна скептычна ставіцца да сьцьвярджэньняў Чэна, што існуе сапраўдная сувязь паміж граматыкай мовы і такімі характарыстыкамі чалавечых паводзін, як ашчаднасьць або здаровы лад жыцьця:
«Нам усё яшчэ падаецца, што некаторыя мовы больш лягічныя, акуратныя ці рамантычныя, чым іншыя. Але гэта паходзіць хутчэй за ўсё ад асацыяцый, якія выклікаюць носьбіты гэтых моваў, чым ад канкрэтных сродкаў і мэханізаў, якімі надзеленыя самыя мовы».
Досьлед Чэна выклікаў сэнсацыю сярод мовазнаўцаў. Сам тэкст досьледу даступны ў інтэрнэце, але пакуль што апублікаваць яго не наважыўся ніводзін мовазнаўчы часопіс. Ідуць абмеркаваньні.