«Гэта чарговая сьпіраль палітыкі канфрантацыі: зуб за зуб, вока за вока. Безумоўна, для Беларусі важна пайсьці шляхам саступак. Бо вядома, што ЭЗ ніколі не адмовіцца ад сваіх каштоўнасьцяў. І ня толькі ў дачыненьнях зь Беларусьсю. Але ўлада больш за ўсё цэніць абсалютны кантроль унутры краіны, таму ніколі не пакажа, што яна пад ціскам ЭЗ будзе вызваляць палітвязьняў, будзе праводзіць лепшыя выбары. Улада, паколькі для яе моц унутры краіны — самае галоўнае, будзе дэманстраваць: маўляў, мы самі ведаем, што рабіць.
З аднаго боку, ЭЗ дзейнічае паводле маральных каштоўнасьцяў, і для нас гэта вельмі важна. А зь іншага боку, такая палітыка неэфэктыўная, бо на Беларусі ня робіцца ні больш дэмакратыі, ні больш правоў чалавека. Незалежнасьць пад пагрозаю і палітвязьні ў турмах. Таму палітыка ЭЗ павінна мець значна больш інструмэнтаў, больш гнуткіх, пры захаваньні маральнай пазыцыі».