Вячорка: «Гэта велізарная памылка Лукашэнкі»
«Ня робіцца выснова з таго, што, нарэшце, праз столькі гадоў ЭЗ кансалідуецца і абірае пэўную лінію стасоўна цяперашняга кіраўніцтва ў Беларусі».
Някляеў: Толькі з боку ЭЗ назіраюцца намаганьні вырашыць канфлікт
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў адзначыў, што калі б заява пра тое, што беларускі бок ня бачыць неабходнасьці ў прысутнасьці амбасадараў ЭЗ на тэрыторыі Беларусі, прагучала з вуснаў старшыні калгаса, то можна было б толькі паціснуць плячыма.
«Але калі я гэта чую ад прэс-сакратара МЗС, то я пытаюся, што за людзі там працуюць? Як можна наогул на такім узроўні заяўляць, што не патрэбныя ў краіне амбасадары вядучых дзяржаў сьвету?
Былы палітвязень Аляксандар Казулін так ацаніў рэакцыю ўладаў на санкцыі ЭЗ:
«Калі мы згадаем, што казаў калісьці Аляксандар Рыгоравіч — я сваю краіну ўсьлед за цывілізаваным сьветам не павяду. Вось усё і адбываецца. Калі мы хочам адгарадзіцца ад цывілізаванага сьвету, то ў сваім куратніку будзе жыць цікава».
Мілінкевіч: для Беларусі важна пайсьці шляхам саступак
«Гэта чарговая сьпіраль палітыкі канфрантацыі: зуб за зуб, вока за вока. Безумоўна, для Беларусі важна пайсьці шляхам саступак. Бо вядома, што ЭЗ ніколі не адмовіцца ад сваіх каштоўнасьцяў. І ня толькі ў дачыненьнях зь Беларусьсю».
Гразнова: Эўразьвяз ня можа дазволіць, каб кандыдаты ў прэзыдэнты сядзелі ў турмах
Праваабаронца Людміла Гразнова кажа, што для яе галоўнае — нават не чарговыя санкцыі, якія прынятыя сёньня, а пазыцыя Эўразьвязу, які сёньня зноў заявіў: «чорны сьпіс» будзе пашырацца, пакуль ня вызваляць палітвязьняў: «Эўразьвяз — гэта такая супольнасьць, якая паважае правы чалавека, Яна ня можа дазволіць такога, каб кандыдаты ў прэзыдэнты сядзелі ў турмах пасьля таго, як выбары скончыліся.
«Пакуль мы ня ведаем, што гэта за кампаніі і якую вагу яны маюць на беларускім эканамічным рынку. Але ня гэта самае важнае. Галоўнае тое, што мы ўсе бачылі, як у апошнія два тыдні ішла такая заўзятая, „падкавёрная“ барацьба. Беларускія ўлады задзейнічалі ўсе магчымасьці, каб не дапусьціць прыняцьця гэтых санкцыяў. І нават былі такія чуткі, што амбасадары вернуцца ў Беларусь у бліжэйшыя дні.
І тое, што гэтага ня здарылася і што ўсё ж такі 27 краін (а гэта вельмі шмат) занялі ўзгодненую пазыцыю, — гэта нашмат даражэй за тое, хто канкрэтна трапіў у гэты сьпіс».
Рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін перакананы, што Эўразьвяз робіць захады, каб паўплываць на простых беларусаў, на рабочых кампаній Чыжа і Пефціева.
На думку праўладнага палітоляга, Захад хоча нанесьці максымальную шкоду беларускай эканоміцы і грамадзянам, але гэта не адбудзецца, бо беларуская ўлада зрабіла крокі па мінімізацыі шкоды. Перш за ўсё праз інтэнсыфікацыю інтэграцыі на постсавецкай прасторы. А беларускія бізнэсоўцы перанакіруюць свае сувязі на іншыя рэгіёны:
«Таму, на мой погляд, тая мэта, — а гэта зьмена палітычнага рэжыму, зьмена зьнешнепалітычнай арыентацыі Беларусі, — яна ня будзе дасягнутая. Навошта гэтыя санкцыі, якія прыводзяць толькі да кансалідацыі палітычнай сыстэмы Беларусі, гэта незразумела. Гэта нерацыянальная рэакцыя з боку Захаду».
Вадзім Гігін мяркуе, што рэакцыя афіцыйнага Менску будзе жорсткай:
«Санкцыі будуць жорсткія, яны будуць накіраваныя супраць тых здраднікаў і нягоднікаў, паскуднікаў, якія заклікаюць да гэтых санкцыяў унутры Беларусі. Яны павінны атрымаць вельмі моцны сыгнал ад нашага грамадзтва, ад нашай дзяржавы, што здраднікам быць нельга, калі ты здраднік — ты пастаўлены па-за грамадзтвам, табе няма месца ў сучасным грамадзтве».
Другім тыпам рэакцыі Менску будзе ўзмацненьне інтэграцыі Беларусі з Расеяй і Казахстанам, — мяркуе праўладны палітоляг Вадзім Гігін.
«Абсалютна натуральны працэс рэінтэграцыі постсавецкай прасторы, дзякуючы гэтым незразумелым і нерацыянальным крокам Эўразьвязу, значна паскараецца».
Віталь Рымашэўскі, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, так пракамэнтаваў «Свабодзе» гэтае рашэньне:
«Пра эфэктыўнасьць санкцыяў можна будзе казаць толькі тады, калі яны запрацуюць. Тому што ўсё, зьвязанае з эканомікай, зараз надзвычай важна і надзвычай небясьпечна для беларускіх уладаў. Эканамічны крызіс у Беларусі будзе працягвацца, і самастойна краіна зь яго ня здолее выйсьці. Але, як вядома, тыя эканамічныя санкцыі, што былі ўведзеныя Злучанымі Штатамі, беларускія кампаніі лёгка абыходзяць.
Таму ці ёсьць новыя санкцыі чымсьці істотным, ці можна іх назваць санкцыямі, ці яны ёсьць толькі чарговыя, так бы мовіць, жэст і заява эўрапейскіх палітыкаў супраць таго, што адбываецца ў Беларусі, — можна будзе меркаваць пасьля таго, як стане больш вядома, што ўсё-ткі будзе рабіць Эўразьвяз і наколькі будуць дзейнічаць гэтыя ўведзеныя санкцыі».
На жыцьцё звычайных беларусаў новыя санкцыі Эўразьвязу ніяк не паўплываюць, перакананы эканаміст Сяргей Чалы:
«Гэта не эканамічныя санкцыі, а ўсё яшчэ асабістага пляну захады, і ў большай ступені сымбалічныя. Яны ня столькі дадуць эканамічны эфэкт, колькі выклічуць раздражненьне ў нашых уладаў. Іншага варыянту ў іх, відаць, не было. Ісьці на нейкія поўнамаштабныя крокі, гандлёвае эмбарга не было магчымасьці дамовіцца, таму ўхвалілі такое кампраміснае рашэньне».
Кампаніі, супраць якіх уведзеныя санкцыі, лёгка абыдуць забароны ЭЗ, гандлюючы праз пасярэднікаў, — перакананы спадар Чалы.
«Эфэкт ад гэтага будзе, але не такі, якога хоча Эўропа. Цяпер нібы такая гульня ідзе ў Беларусі з Эўразьвязам: хто першы міргне. Таму цяпер трэба чакаць ад нашых уладаў крокаў на тое, каб зрабіць нешта больш жорстка ўнутры краіны».
Менскі палітоляг Аляксей Кароль прызнае санкцыі, уведзеныя сёньня Эўразьвязам супраць набліжаных да беларускай улады бізнэсоўцаў і іхніх фірмаў, «часткова эканамічнымі»:
«Але гэтыя санкцыі абмежаваныя і тычацца, хутчэй за ўсё, пэўных асобаў і актываў гэтых асобаў. Для іх гэта ўнушальна, і думаю, што менавіта з гэтай прычыны санкцыі выклікалі абурэньне як у іх саміх, так і ў Аляксандра Рыгоравіча. Так што гэта часткова эканамічныя санкцыі, але не такія поўнамаштабныя, пра якія казалі. На жыцьці звычайных беларусаў гэта не адаб’ецца, таму што тыя прэфэрэнцыі, якія давалі гэтыя эканамічныя сувязі, яны ніякім чынам не адбіваліся раней на дабрабыце беларусаў і зараз не закрануць іх інтарэсаў».
Свой адказ на гэтыя санкцыі ЭЗ беларускія ўлады абазначылі, — перакананы спадар Кароль:
«Санкцыі на санкцыі, невыязныя на неўязных. Хутчэй за ўсё, яны будуць адсочваць тых актывістаў, якія ўхваляюць гэтыя санкцыі, і пашыраць свой закрыты сьпіс невыязных».
«Пакуль мы ня бачылі рашэньня Рады Эўразьвязу, таму не камэнтуем. Убачым рашэньне — камэнтар абавязкова зьявіцца», — заявіў Свабодзе прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных з нагоды прыняцьця чарговых санкцыяў ЭЗ супраць афіцыйнага Менска.
Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасьці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатоль Паўловіч так пракамэнтаваў «Свабодзе» гэтае рашэньне:
«Такога роду рашэньні заўжды б’юць ня толькі па беларускай эканоміцы, але і па заходніх кампаніях. Таму што палітыка палітыкай, і ўрэшце палітыкі разьбяруцца з гэтай справай. А вось калі эканоміка трапіць пад жорсткі кантроль палітыкаў, калі там парушацца пэўныя працэсы, то пасьля яе, як правіла, аднавіць цяжка. І гэта трэба заўжды разумець, бо за эканомікай заўжды стаяць занятасьць людзей, разьвіцьцё рынкаў.
Такія рэчы звычайна пасьля моцна адбіваюцца на простых людзях. І на Захадзе таксама, ба там пытаньні беспрацоўя стаяць вельмі востра. Асабліва цяпер, калі ў Эўропе адбываюцца складаныя працэсы. І таму, мне падаецца, палітыкі мусяць вельмі акуратна падыходзіць да такіх пытаньняў. Бо гэта, яшчэ раз падкрэсьліваю, адбіваецца досыць сумна на простых людзях».

Казулін: у сваім куратніку будзе жыць цікава

Марголін: «Узгодненая пазыцыя ЭЗ — самае дарагое»
«Пакуль мы ня ведаем, што гэта за кампаніі і якую вагу яны маюць на беларускім эканамічным рынку. Але ня гэта самае важнае. Галоўнае тое, што мы ўсе бачылі, як у апошнія два тыдні ішла такая заўзятая, „падкавёрная“ барацьба. Беларускія ўлады задзейнічалі ўсе магчымасьці, каб не дапусьціць прыняцьця гэтых санкцыяў. І нават былі такія чуткі, што амбасадары вернуцца ў Беларусь у бліжэйшыя дні.
І тое, што гэтага ня здарылася і што ўсё ж такі 27 краін (а гэта вельмі шмат) занялі ўзгодненую пазыцыю, — гэта нашмат даражэй за тое, хто канкрэтна трапіў у гэты сьпіс».
Гігін: Мэта санкцыяў — зьмена палітычнага рэжыму ў Беларусі
Рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін перакананы, што Эўразьвяз робіць захады, каб паўплываць на простых беларусаў, на рабочых кампаній Чыжа і Пефціева.
На думку праўладнага палітоляга, Захад хоча нанесьці максымальную шкоду беларускай эканоміцы і грамадзянам, але гэта не адбудзецца, бо беларуская ўлада зрабіла крокі па мінімізацыі шкоды. Перш за ўсё праз інтэнсыфікацыю інтэграцыі на постсавецкай прасторы. А беларускія бізнэсоўцы перанакіруюць свае сувязі на іншыя рэгіёны:
«Таму, на мой погляд, тая мэта, — а гэта зьмена палітычнага рэжыму, зьмена зьнешнепалітычнай арыентацыі Беларусі, — яна ня будзе дасягнутая. Навошта гэтыя санкцыі, якія прыводзяць толькі да кансалідацыі палітычнай сыстэмы Беларусі, гэта незразумела. Гэта нерацыянальная рэакцыя з боку Захаду».
Вадзім Гігін мяркуе, што рэакцыя афіцыйнага Менску будзе жорсткай:
«Санкцыі будуць жорсткія, яны будуць накіраваныя супраць тых здраднікаў і нягоднікаў, паскуднікаў, якія заклікаюць да гэтых санкцыяў унутры Беларусі. Яны павінны атрымаць вельмі моцны сыгнал ад нашага грамадзтва, ад нашай дзяржавы, што здраднікам быць нельга, калі ты здраднік — ты пастаўлены па-за грамадзтвам, табе няма месца ў сучасным грамадзтве».
Другім тыпам рэакцыі Менску будзе ўзмацненьне інтэграцыі Беларусі з Расеяй і Казахстанам, — мяркуе праўладны палітоляг Вадзім Гігін.
«Абсалютна натуральны працэс рэінтэграцыі постсавецкай прасторы, дзякуючы гэтым незразумелым і нерацыянальным крокам Эўразьвязу, значна паскараецца».
Рымашэўскі: «Пра эфэктыўнасьць санкцыяў можна будзе казаць толькі тады, калі яны запрацуюць»
Віталь Рымашэўскі, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, так пракамэнтаваў «Свабодзе» гэтае рашэньне:
«Пра эфэктыўнасьць санкцыяў можна будзе казаць толькі тады, калі яны запрацуюць. Тому што ўсё, зьвязанае з эканомікай, зараз надзвычай важна і надзвычай небясьпечна для беларускіх уладаў. Эканамічны крызіс у Беларусі будзе працягвацца, і самастойна краіна зь яго ня здолее выйсьці. Але, як вядома, тыя эканамічныя санкцыі, што былі ўведзеныя Злучанымі Штатамі, беларускія кампаніі лёгка абыходзяць.
Таму ці ёсьць новыя санкцыі чымсьці істотным, ці можна іх назваць санкцыямі, ці яны ёсьць толькі чарговыя, так бы мовіць, жэст і заява эўрапейскіх палітыкаў супраць таго, што адбываецца ў Беларусі, — можна будзе меркаваць пасьля таго, як стане больш вядома, што ўсё-ткі будзе рабіць Эўразьвяз і наколькі будуць дзейнічаць гэтыя ўведзеныя санкцыі».
Чалы: Гэтыя санкцыі толькі выклічуць раздражненьне
На жыцьцё звычайных беларусаў новыя санкцыі Эўразьвязу ніяк не паўплываюць, перакананы эканаміст Сяргей Чалы:
«Гэта не эканамічныя санкцыі, а ўсё яшчэ асабістага пляну захады, і ў большай ступені сымбалічныя. Яны ня столькі дадуць эканамічны эфэкт, колькі выклічуць раздражненьне ў нашых уладаў. Іншага варыянту ў іх, відаць, не было. Ісьці на нейкія поўнамаштабныя крокі, гандлёвае эмбарга не было магчымасьці дамовіцца, таму ўхвалілі такое кампраміснае рашэньне».
Кампаніі, супраць якіх уведзеныя санкцыі, лёгка абыдуць забароны ЭЗ, гандлюючы праз пасярэднікаў, — перакананы спадар Чалы.
«Эфэкт ад гэтага будзе, але не такі, якога хоча Эўропа. Цяпер нібы такая гульня ідзе ў Беларусі з Эўразьвязам: хто першы міргне. Таму цяпер трэба чакаць ад нашых уладаў крокаў на тое, каб зрабіць нешта больш жорстка ўнутры краіны».
Кароль: Народ гэтыя санкцыі не закрануць
Менскі палітоляг Аляксей Кароль прызнае санкцыі, уведзеныя сёньня Эўразьвязам супраць набліжаных да беларускай улады бізнэсоўцаў і іхніх фірмаў, «часткова эканамічнымі»:
«Але гэтыя санкцыі абмежаваныя і тычацца, хутчэй за ўсё, пэўных асобаў і актываў гэтых асобаў. Для іх гэта ўнушальна, і думаю, што менавіта з гэтай прычыны санкцыі выклікалі абурэньне як у іх саміх, так і ў Аляксандра Рыгоравіча. Так што гэта часткова эканамічныя санкцыі, але не такія поўнамаштабныя, пра якія казалі. На жыцьці звычайных беларусаў гэта не адаб’ецца, таму што тыя прэфэрэнцыі, якія давалі гэтыя эканамічныя сувязі, яны ніякім чынам не адбіваліся раней на дабрабыце беларусаў і зараз не закрануць іх інтарэсаў».
Свой адказ на гэтыя санкцыі ЭЗ беларускія ўлады абазначылі, — перакананы спадар Кароль:
«Санкцыі на санкцыі, невыязныя на неўязных. Хутчэй за ўсё, яны будуць адсочваць тых актывістаў, якія ўхваляюць гэтыя санкцыі, і пашыраць свой закрыты сьпіс невыязных».
Прэс-сакратар МЗС: «Пакуль мы ня бачылі рашэньня Рады Эўразьвязу»
«Пакуль мы ня бачылі рашэньня Рады Эўразьвязу, таму не камэнтуем. Убачым рашэньне — камэнтар абавязкова зьявіцца», — заявіў Свабодзе прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных з нагоды прыняцьця чарговых санкцыяў ЭЗ супраць афіцыйнага Менска.
Дэпутат Паўловіч: «Такія рэчы звычайна пасьля моцна адбіваюцца на простых людзях»