«Я надзвычай занепакоеная тым, што адбываецца з грамадзянскай супольнасьцю, — сказала Эштан. — Мы далі вельмі ясна зразумець рэжыму ў Беларусі, што ён павінен вызваліць палітычных вязьняў. Наша супрацоўніцтва з уладамі адновіцца, калі яны выканаюць тое, пра што мы іх прасілі».
Вярхоўны камісар таксама адзначыла, што Эўразьвяз таксама будзе спрабаваць давесьці сваю пазыцыю людзям у Беларусі, каб яны зразумелі прычыну настойлівасьці пазыцыі Эўропы.
Вярхоўны камісар таксама адзначыла, што Эўразьвяз таксама будзе спрабаваць давесьці сваю пазыцыю людзям у Беларусі, каб яны зразумелі прычыну настойлівасьці пазыцыі Эўропы.