Як вынікае з назвы, падзеі ў кнізе разгортваюцца ў адным з самых змрочных менскіх мікрараёнаў. Але ня толькі. Аўтар, які прыехаў на прэзэнтацыю з Гамбургу, дзе жыве апошнія некалькі гадоў, бязьлітасны да сваіх герояў і бескампрамісны да рэаліяў сучаснага беларускага грамадзтва.
«Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня» — гэта ўжо сёмая кніга 37-гадовага літаратара. Да яе выйшлі «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002), за якую ён атрымаў прэмію «Гліняны Вялес», «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасьці Валянціне Г.» (2006), «Праклятыя госьці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009) і «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» выйшла ў 2011 годзе ў сэрыі «Бібліятэка „Свабоды“. XXI стагодзьдзе». Цяпер Альгерд Бахарэвіч піша цыкл эсэ «Гамбурскі рахунак», якія штотыдзень зьяўляюцца на сайце Радыё Свабода. Гэты цыкл выклікаў вострую дыскусію ў нацыянальных літаратурных колах.
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча — раман пра магчымасьці мовы і немагчымасьць вяртаньня.
Шабаны. Адно з сакральных месцаў сёньняшняга Менску. Канцавая станцыя мітычных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцьці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.
Напярэдадні прэзэнтацыі Альгерд Бахарэвіч даў інтэрвію інтэрнэт-парталу «Будзьма»
Прадстаўляць новую кнігу Альгерда Бахарэвіча меўся вядомы беларускі перакладчык з Прагі Сяргей Шупа, але беларускае пасольства адмовіла яму ва ўязной візе.
Пачатак прэзэнтацыі «Шабаноў» а 19-й па адрасе вул.В.Харужай, 25/3.
УВАГА! На прэзэнтацыі кніга прадавацца НЯ БУДЗЕ. Хто хоча атрымаць аўтограф ад аўтара, калі ласка, парупцеся пра гэта загадзя, наведаўшы краму-галерэю «Падземка» (пр. Незалежнасьці, 43).