Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іна Афанасьева: «Чаму ўсе так абмяркоўваюць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі?»


Іна Афанасьева
Іна Афанасьева

Радыё Свабода апытвае вядомых людзей, як яны ставяцца да сьмяротнага пакараньня

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, сьпявачка Іна Афанасьева прызнае, што ёй вельмі цяжка вызначыцца са сваім стаўленьнем да сьмяротнага пакараньня.

Афанасьева: «Ня ведаю, ці маю я права ўвогуле судзіць людзей. Магчыма, такое права дадзена толькі Богу. Калі ж казаць пра сьмяротнае пакараньне, то, магчыма, гэта злачынства. Але ж яшчэ большае злачынства зрабілі тыя, да каго прымяняецца гэтая кара.

Што рабіць у выпадку такіх трагедый, калі цярпяць дзеці? Калі злачынцы выходзяць па амністыі і зноў гвалтуюць? Я ня веру, што яны выпраўляюцца. Як можна жыць чалавеку, які націснуў кнопку — і загінулі тысячы людзей? Яны жывуць у турме, іх кормяць, працуюць на іх...»

Карэспандэнт: «То бок у прынцыпе вы за сьмяротнае пакараньне?»

Афанасьева: «У крайніх выпадках — так. Але ж мы ведаем такія выпадкі, калі людзей каралі незаслужана. У ЗША ёсьць сьмяротнае пакараньне, але чаму ўсе так зацята абмяркоўваюць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі? Любая краіна мае права мець сваю думку.

Што да мяне, то я не магу сьцьвярджаць стопрацэнтна, што я падтрымліваю гэтае пакараньне. Але я і не за тое, каб у сьвеце адбываліся такія страшныя рэчы. Таму я, бадай, застаюся „на нэўтральнай тэрыторыі“, хоць больш схіляюся да існаваньня сьмяротнага пакараньня».
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG