Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ заяўляе пра спыненьне дзейнасьці ў Беларусі «МММ — 2011»

абноўлена

КДБ затрымаў асобаў, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі фінансавай піраміды «МММ-2011». Пра гэта паведамляе Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ.

У афіцыйным паведамленьні з КДБ нічога не гаворыцца пра тое, як была спыненная дзейнасьць офісу. Аднак на сайце charter97.org з спасылкай на аднаго з чытачоў паведамляецца, што спэцназ уварваўся ў цэнтральны офіс МММ, выбіўшы браніраваныя дзьверы.

У КДБ заяўляюць, што ўжо затрыманыя асобы, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці фінансавай піраміды, арыштаваныя банкаўскія рахункі, кампутары, офісная тэхніка.

Берасьце. Адчынены ўчора з помпай офіс «МММ» у Берасьці сёньня ўвечары не працуе. Тэлефон, пазначаны ў берасьцейскай улётцы «МММ», не адказвае. Недаступны і мабільны тэлефон кіраўніка «МММ» у Беларусі Аляксея Саладуна, які адчыняў 15 сакавіка офіс у Берасьці. Яго расейскі нумар таксама выключаны.

21:45 З расейскага нумару Аляксея Саладуна прыйшло паведамленьне, што ён знаходзіцца «ў КДБ Берасьця».

Прэзентацыя «МММ-2011» у Берасьці. Акрамя кветак, берасьцейцам раздавалі і рэкляму фінансавай піраміды.
Прэзентацыя «МММ-2011» у Берасьці. Акрамя кветак, берасьцейцам раздавалі і рэкляму фінансавай піраміды.


Леанід Заіка: «МММ» і палітыка цудаў пра 500 даляраў заробку — падобныя

Леанід Заіка: «„МММ“ — гэта сыстэма, якая правярае на трываласьць сам урад. Аналягічнае становішча ўва Украіне. Там таксама пачалі ствараць прадстаўніцтвы, добрыя офісы, кампутары. Магчыма, у гэтым аспэкце „МММ“ можа быць карыснае для выяўленьня ўдзельнай вагі людзей з анамальнымі паводзінамі — тых, хто хацеў бы зарабляць грошы з паветра. А беларусы, асабліва бедныя і супэрбедныя, якраз і вераць у гэтыя цуды…».


Станіслаў Багданкевіч: Гэтую піраміду трэба было не дапускаць адразу

«Трэба было не дазваляць гэтую піраміду разгортваць з самага пачатку. Патрэбна было зрабіць афіцыйную заяву, папярэдзіць людзей. А так атрымалася, што некаторыя людзі ўжо ўнесьлі свае грошы, паказалі сваю недалёкасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG