Нацбанк Беларусі ўвёў у абарачэньне новую купюру ў 200 тысяч рублёў. Патрэба ў ёй узьнікла пасьля леташняй дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў тры разы.
Намесьнік старшыні Нацбанку Беларусі Ўладзімер Сянько прычыны ўводу ў абарачэньне новай купюры максымальнага на гэты час наміналу акрэсьліў наступным чынам:
«У сувязі з той сытуацыяй, якая склалася ў Беларусі, у рамках паляпшэньня структуры наяўнага грашовага абароту, у рамках акругленьня цэнаў на тавары і паслугі, якое цяпер адбываецца, прынятае рашэньне аб выпуску ў абарот 200-тысячнай банкноты».
На новай купюры зялёна-шэрага колеру адлюстраваны Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленьнікава. Уладзімер Сянько патлумачыў, што на ранейшых купюрах адлюстроўваліся архітэктурныя помнікі іншых гарадоў, а цяпер чарга дайшла да Магілёва.
У новай купюры выкарыстаныя новыя сыстэмы абароны ад падробкі, у тым ліку оптыка-кінэтычныя.
Уладзімер Сянько заявіў, што пра дэнамінацыю нацыянальнай валюты размову весьці рана, бо эканамічная сытуацыя ў краіне паляпшаецца і таму ў гэтым ня будзе патрэбы. Але пры гэтым ён ня выключыў, што зь цягам часу зьявяцца яшчэ большыя купюры:
«Усё залежыць ад эканамічнай сытуацыі: палепшыцца ўсё — магчыма, жыцьцё пакажа, што і няма сэнсу, будзе мяняцца сытуацыя нейкім іншым чынам — можа, будзе рэзка расьці заробак, можа, яшчэ што — усё магчыма. Мы як Нацыянальны банк павінны быць гатовыя да любога».
Увод у абарачэньне 200-тысячнай купюры спросьціць разьлікі і ня выкліча дадатковай інфляцыі, мяркуе незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў. Але інфляцыя надалей пагражае даходам беларусаў, перакананы ён.
«Тое, што Нацбанк увёў новую купюру, — гэта вынік ранейшай інфляцыі, у выніку якой людзям трэба мець шмат наяўных грошай, каб разьлічвацца. Для дзяржавы ж надта дорага на дробных грошах рабіць абарону ад падробак. Таму зразумела, што лепей мець буйныя купюры для разьлікаў».
Леанід Злотнікаў ня верыць у абяцаньні нізкай інфляцыі, якія гучаць з боку Нацбанку:
«Інфляцыя будзе, таму што Нацыянальны банк ня можа супраціўляцца патрабаваньням ураду выдаваць танныя крэдыты. Інфляцыя будзе, можа, не 208 адсоткаў, як летась, а 80...»
Незалежны менскі эканаміст Сяргей Чалы перакананы, што Нацбанку ёсьць сэнс уводзіць і буйнейшыя, чым 200-тысячная, купюры.
«У нас увесь час выходзіць, што максымальная купюра складае каля 20 эўра. Гэта мала ў параўнаньні зь іншымі краінамі. Людзі мусяць карыстацца вялікімі пачкамі... Было б лягічна правесьці і дэнамінацыю, бо пасьля двухразовага росту цэнаў наяўны шэраг купюр выкарыстоўваць ня надта зручна, а дробныя грошы амаль зусім непатрэбныя, і іх будуць выводзіць з абарачэньня», — кажа Чалы
Сяргей Чалы мяркуе, што запавольваньне інфляцыі сёлета сапраўды мае месца. Аднак зараз з апераджэньнем растуць рэгуляваныя ўрадам цэны, у прыватнасьці на нафтапрадукты, тарыфы на праезд, якія фактычна даганяюць ранейшае агульнае павышэньне цэнаў.
Спадар Чалы мяркуе, што ўлады здолеюць утрымаць нізкую інфляцыю, бо, навучыўшыся на памылках мінулага году, ніхто не захоча сёлета іх паўтараць. Разам з тым Нацбанку ня трэба сьпяшацца са зьменай стаўкі рэфінансаваньня, перакананы Сяргей Чалы: менавіта яна была інструмэнтам для стрымліваньня інфляцыі.
Новая купюра падпісаная старшынёй Нацбанку Надзеяй Ермаковай. Датаю выпуску пазначаны 2000 год. Кіраўніцтва банку патлумачыла, што гэта «ўзор 2000 году», калі была абраная стратэгія адлюстроўваць на грошах архітэктурныя каштоўнасьці. На адваротным баку купюры, сярод іншага, прысутнічае герб Магілёва, які ўтрымлівае ў сабе старажытны беларускі сымбаль «Пагоня». Такім чынам, «Пагоня» вярнулася на беларускія грошы, хоць тут яна вельмі малапрыкметная.
Леанід Злотнікаў: Гэта вынік ранейшай інфляцыі
Сяргей Чалы: Патрэбная і дэнамінацыя
Ранейшая купюра максымальнай вартасьці 100 тысяч рублёў была ўведзеная ў абарот 15 ліпеня 2005 года.
У выніку двух дэвальвацыяў цягам 2011 году беларускі рубель быў абясцэнены амаль утрая, што запатрабавала альбо правядзеньня дэнамінацыі, альбо ўзбуйненьня максымальнага грашовага наміналу.
Банкноты сэрыяў 1992-1999 і 2000 гадоў, якія ў розны час былі выведзеныя з абароту.

Грошы, якіх ужо няма

|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|