Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белаазёрск: улады прыпынілі будоўлю шкоднага заводу пад ціскам грамадзкасьці

абноўлена

Будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў у Белаазёрску
Будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў у Белаазёрску

Берасьцейскі аблвыканкам паведаміў каардынатару руху «За свабоду» па Берасьцейшчыне Зьмітру Трацьцяку, што будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу ў Белаазёрску прыпыненае.

У лісьце з аблвыканкаму паведамляецца, што дзяржаўная экспэртыза Міністэрства прыроды пастанавіла прыпыніць будоўлю да таго часу, пакуль у праект ня будуць унесеныя належныя зьмены.

Раней Зьміцер Трацьцяк накіроўваў у аблвыканкам ліст з подпісамі больш як 30 жыхароў Белаазёрску, якія патрабавалі правядзеньня грамадзкіх слуханьняў у справе будаўніцтва заводу. Акрамя таго, белаазёрскія актывісты руху «За свабоду» арганізавалі інфармацыйную кампанію, падчас якой насельніцтву распавядалася аб праблеме будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу.

Белаазёрск супраць сьвінцовага заводу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00
Наўпроставы лінк


Зьміцер Трацьцяк кажа, што чыноўнікі паставіліся да гэтай праблемы фармальна, аднак пратэст грамадзянаў прымусіў іх перагледзець сваю пазыцыю:

«Фактычнага, належнага грамадзкага абмеркаваньня наконт будаўніцтва заводу сьвінцу ў Белаазёрску не праводзілася. Чыноўнікі арганізавалі нейкую фармальную камісію, правялі фармальнае абмеркаваньне. Аднак жыхары Белаазёрску ў сваёй большасьці нічога наконт гэтага грамадзкага абмеркаваньня ня ведаюць. Тое, што будаўніцтва заводу прыпынілі, — гэта вынік ціску грамадзтва. І калі ўжо камісія пастанавіла, што ў праекце павінны быць зьмены, то, значыць, нешта ж там ня так было», — кажа спадар Трацьцяк.

Грамадзкі дзеяч задаволены тым, што ўлады прыслухаліся да патрабаваньняў белаазёрцаў. Спадар Трацьцяк упэўнены, што грамадзкасьць павінна ведаць пра любую шкодную вытворчасьць і пра тое, якія наступствы яна можа мець.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG