«Калі казаць пра беларускі бок, то гэта сваеасаблівая рэакцыя на эўрапейскі кампраміс. Бо спачатку плянавалася, што колькасьць людзей, якія трапяць у „чорны сьпіс“ будзе больш за сотню. А атрымалася два дзесяткі. І мяккі кампраміс унутры ЭЗ Лукашэнка ўспрымае як слабасьць Брусэля. Ён вырашыў даціснуць. Ціскануў — ну і сарваў разьбу.
З боку ЭЗ рэакцыя жорсткая, адэкватная і натуральна, што ў гэтым канфлікце Лукашэнка застанецца сам-насам з гэтай праблемай і ЭЗ. Тут ён не атрымае ніякай моцнай падтрымкі ні з боку Расеі, публічнай, палітычнай, ні з боку Кітая. Можа, хіба Вэнэсуэла ці Іран зробяць нейкую палітычную заяву. А гэта азначае,што сілы абсалютна ня роўныя. ЭЗ можа пражыць без Беларусі, а Беларусь ня можа пражыць без эўрапейскіх інвэстыцый і тэхналёгій. Таму гэта працуе супраць нацыянальных інтарэсаў.
Я думаю,што Лукашэнка зараз кансалідаваў Эўразьвяз. Калі там былі са сваім падыходам Латвія, Славенія ці Італія, то зараз адбудзецца кансалідацыя. І Лукашэнка зараз не дае мажлівасьці аматарам спорту, каб Чэмпіянат сьвету па хакею прайшоў у Беларусі, ён перакрэсьліў многія надзеі і праекты ў гуманітарнай і эканамічнай сфэры, якія павінны былі быць. Дысцыпліна ўнутры ЭЗ будзе значна больш моцная пасьля гэтага».