Тацяна Грыневіч-Матафонава — нарадзілася 10 лістапада 1977 году ў Ашмянах.
Скончыла Маладэчанскую музычную вучэльню імя Агінскага, БДУКіМ, працуе ў Дзяржаўнай філярмоніі, у складзе камэрнага хору.
У 2007–2009 гадах супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабору Гайнаўкі (Польшча).
Як сольная сьпявачка канцэртуе з 2008 году, выступае ў школах, бібліятэках, музэях, прадпрыемствах па ўсёй краіне.
Таксама выступала на 400-годзьдзі Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007 год) і на 600-годзьдзі Сынкавіцкай царквы (2008 год).
Чатыры рамансы ў яе выкананьні ўвайшлі ў складанку «Натальля Арсеньнева. З крывіцкай сям’і» (2009).
Дыскаграфія:
З архіву «Свабоды»

- Дзіцячы альбом (2009)
- З Новым годам (2011)
- Беларускі раманс «Шыпшына» (2011)
- Пасьпеўкі (2011)
З архіву «Свабоды»