Асобныя песьні з альбому пад працоўнай назвай «Рабкор» Сяргей Міхалок&Co пачалі абкатваць у Санк-Пецярбурзе, дзе ўжо атрымалі хвалебныя водгукі крытыкаў. А вось калі ўжывую пачуе «Ляпісаў» беларуская музычная тарсіда — па-ранейшаму застаецца пытаньнем: у Беларусі іх песьні забароненыя да ратацыі на радыё і тэлебачаньні, не дазволеная і канцэртная дзейнасьць.
Ня гледзячы на спробы беларускай пракуратуры «утаймаваць» Сяргея Міхалка, які апошнім часам дазваляў сабе нямала крытычных выказваньняў на адрас вышэйшага кіраўніцтва Беларусі, музыка ня толькі не зьбіраецца хавацца ў падпольлі, а гатовы выдаць новы маніфэст змагара за сьветлую будучыню. Міхалок паведаміў, што новы альбом пад назвай «Рабкор» будзе «самым жорсткім з усёй творчасці гурту». «Музыка паўсталых рабоў», — так ахарактарызаваў новую працу нязьменны лідэр «Ляпісаў».
Пакуль жа «Ляпіс Трубецкой» з аншлагам скарае канцэртныя пляцоўкі ў сумежных зь Беларусьсю дзяржавах. Тур пад лёзунгам «Ня быць скотам!» — па назьве адной зь песень на вершы Янкі Купалы — трыюмфальна стартаваў у Піцеры і да канца сакавіка беларуская каманда зьбіраецца праехаць фактычна ўсю Расею.
На афіцыйным сайце lyapis.com Сяргей Міхалок з гэтай нагоды напісаў: «Для мяне зараз „Ня быць скотам“ — гэта ня быць бясслоўнай скацінай, раўнадушнай да ўсяго, што адбываецца навокал і задаволенай зьмесьцівам сваёй кармушкі. Гэта ўвогуле галоўны дэвіз. Я нават татуіроўку сабе зрабіў з гэтым выразам — на жываце».
Ня толькі музай, але і жыцьцёвым арыенцірам Сяргей Міхалок называе артыстку Купалаўскага тэатра Сьвятлану Зелянкоўскую. Ёсьць нават меркаваньне, што здаровы нацыяналізм Міхалку прывіла менавіта ягоная спадарожніца. Сама Сьвятлана ад такіх лаўраў дыстанцыюецца, кажучы, што яе абраньніка заўсёды вызначала актыўная жыцьцёвая пазыцыя:
«Я ня ведаю, што тут сказаць, бо гэта ў прынцыпе не мая справа. Канечне, мы зь ім разам жывём і цалкам натуральна, што мы ўплываем адзін на аднаго, шмат чаго адзін аднаму даём, але Сяргей дарослы і сам па сабе вельмі моцная асоба. І ў яго заўсёды былі такія погляды, такая пазыцыя. Зрэшты, ён сам усё кажа ў сваіх інтэрвію. Таму такое сьцьвярджаюць было б ня тое, што няправільна, а нават і не зусім сьціпла».
Карэспандэнт: «Сьмелыя заявы Сяргея Міхалка скончыліся экспэртызай ягоных выказваньняў. Вы ў гэтым сэнсе нешта раілі? Каб быў больш стрыманы ці яшчэ нешта...».
«Я ня буду гэта камэнтаваць, бо гэта рэчы вельмі асабістага характару. Выбачайце...».
Летась органы пракуратуры распачалі праверку выказваньняў Сяргея Міхалка. З гледзішча сілавікоў, абразы Міхалка на адрас кіраўніцтва краіны цягнуць на 2 гады зьняволеньня. Аднак на тле рэзка нэгатыўнай рэакцыі з боку грамадзянскай супольнасьці на падобныя пляны пасьля трох месяцаў экспэртызы было заяўлена, што крымінальная справа на музыку заводзіцца ня будзе. Між тым, самога жаданьня хапіла, каб зрабіць выснову: тэарэтычна ўлады гатовыя караць любога, хто дазваляе сабе думаць інакш.
Вядомы расейскі музычны крытык Арцемій Троіцкі кажа, што ў змаганьні з творцамі Беларусь пераплюнула нават савецкіх аўтарытарных лідэраў, якія гэтаксама не прымалі ніякай крытыкі:
«Я магу сказаць, што ў гэтай гісторыі Аляксандар Лукашэнка пераўзыйшоў усіх савецкіх кіраўнікоў — магчыма, нават уключна са Сталіным. Мне цяжка сказаць, як абыходзіліся з музыкантамі ў сталінскія часы, ва ўсялякім разе, я ня памятаю, каб іх саджалі ў турму. Натуральна, грамілі Шастаковіча, Козіна, у вялікай амплітудзе рэпрэсіі тычыліся і музыкаў, але звычайна гэта не рабілася на падставе зьместу песень. Пры Брэжневе, само сабой, былі рэпрэсіі ў адносінах да музыкаў, у прыватнасьці, рэпрэсіі супраць рокераў, але, зноў жа, я не памятаю выпадку, каб музыкантаў саджалі за іх песьні. Такога не было. Так што, Беларусь і ў гэтым пляне аказалася наперадзе плянэты ўсёй. Гэта, канечне, вельмі сумнеўнае першынства, вельмі непрыемнае, ганебнае лідэрства».
У атачэньні Сяргея Міхалка ня маюць зьвестак адносна яго магчымага прыезду ў Беларусь. Пасьля расейскага туру «Ляпісы» пераяжджаюць ва Ўкраіну, дзе іх ужо даўно чакаюць фанаты. З улікам, што ўсе апошнія спробы наладзіць выступы Міхалка&Co ў Беларусі скончыліся забаронай канцэртаў, адхіленьне ад маршруту наўрад ці прадбачыцца.